Музей авіятэхнікі ў вёсцы Баравая

Музей авиации в д. Боровая
Музей авиационной техники в Минске
Музей авиации в д.Боровая
Музей авиации в д. Боровая
Музей авиационной техники в Минске
Музей авиации в д.Боровая

Баравая

Музеі, дамы-музеі

У вёсцы Баравая, якая знаходзіцца недалёка ад Мінска, размясціўся музей авіятэхнікі. Стварылі яго пры падтрымцы Цэнтральнага аэраклуба імя С. Грыцава. Адкрыццё гэтага музея адбылося 4 ліпеня 2009 года.

Думка пра стварэнне музея з’явілася ў начальніка аэраклуба М. П. Мачанскага. Калі ён служыў у Германіі, то ўбачыў музей такога тыпу там, вось і вырашыў у бліжэйшай будучыні стварыць на тэрыторыі нашай краіны штосьці падобнае. Увасабленнем планаў у жыццё займаўся ўвесь калектыў аэраклуба. Яго адкрыццю пасадзейнічалі таксама і многія арганізацыі: Мінабароны, Мінгарвыканкам, Мінаблвыканкам і іншыя. Першыя самалёты прыбылі ў Баравую ў 1999 годзе. У гэтым музеі захоўваюцца экспанаты, якім быў неабходны рамонт, таму многія аднаўляліся па крупінах.

Знаходзіцца гэты музей на вуліцы. На полі пад адкрытым небам сабралі авіятэхніку розных відаў і класіфікацый. Тэрыторыя для агляду экспанатаў складае два гектары. Усяго ж экспанатаў на гэтай мясцовасці 38, і з цягам часу гэты лік працягвае расці. Наведвальнікі музея спакойна і бесперашкодна могуць пабываць у салоне самалёта, разглядзець усё, дакрануцца, прымерыць касцюм лётчыка і яго маску. Кожны чалавек, які пабывае ў гэтым музеі, адчуе сябе на некаторы час сапраўдным пілотам. Едуць у гэты музей  людзі, неабыякавыя да неба і незвычайнай тэхнікі.

Мэтай музея авіятэхнікі, размешчанай проста на полі, з’яўляецца інфарміраванне звычайных людзей, жыхароў і гасцей краіны пра нашу авіяцыю, віды спорта, звязаныя з самалётамі.

У музеі знаходзяцца розныя віды і класы авіятэхнікі. На адкрытай пляцоўцы прадстаўлена розная тэхніка, ёсць даволі старыя артэфакты 1960-х гадоў, а ёсць і экспанаты сучаснай авіяцыі. Самымі каштоўнымі з’яўляюцца самалёты часоў Вялікай Айчыннай вайны: Іл-2 і “пешка” Пе-2. Рэстаўрыравалі гэтыя экспанаты розныя арганізацыі цэлыя тры гады. Знайсці такія экспанаты з цягам часу цяжэй і цяжэй. Але галоўную цяжкасць складае перавозка ў сам музей. У іншых краінах на самалётах часоў Вялікай Айчыннай вайны яшчэ працягваюць здзяйсняць палёты. Старыя самалёты знаходзяцца ў вельмі дрэнным стане, але пасля рэстаўрацыі іх проста не пазнаць, бо яны выглядаюць як новыя.

У музеі ёсць самалёт МіГ-15, які адправіўся ў палёт у 1947 годзе і прызначаўся для вайны в Карэі, Егіпце. А яшчэ ён вядомы тым, што на ім лятаў сам Юрый Гагарын. Сабралі гэты самалёт па частках. Некаторыя яго састаўныя элементы знаходзілі нават на звалцы ў вёсцы Мачулішчы, некаторыя недалёка ад возера Нарач, а ўсё, чаго не хапала, стварылі авіярамонтнікі.

На тэрыторыі музея праходзяць авіяцыйныя святы, розныя спаборніцтвы, конкурсы. Таксама праводзяць там і паказальныя выступленні беларускай авіятэхнікі. Можна арганізаваць сабе і кампаніі гульню ў пейнтбол у спартыўна-забаўляльным цэнтры вольнага часу. Аэраклуб можа таксама прадаставіць магчымасць палятаць на самалётах Мі-2, Ан-2, Як-52, арганізаваць парашутныя скачкі. Музей з’яўляецца  буйнейшым у сваім родзе на тэрыторыі Беларусі.

Карта месцазнаходжаньня

Вярнуцца да спісу