Мотальскі абрад «Вясельны каравай»

Моталь

Агратурыстычныя комплексы

Традыцыі нашых далёкіх продкаў практычна цалкам адышлі ў нябыт, застаўшыся толькі ў памяці нашых бабуль і дзядуль. Наўрад хтосьці зможа цяпер успомніць хоць якія-небудзь абрады, акрамя ўсім вядомага Купалля ці Масленіцы. Аднак у некаторых беларускіх вёсачках помняць і нават часам праводзяць старадаўнія абрады. Напрыклад, у вёсцы Моталь захаваўся да нашых дзён абрад «Вясельны каравай».

Прыблізна дваццаць гадоў таму гэта традыцыя займала ключавое месца ў штодзённым побыце мясцовых жыхароў, зараз жа яна набыла статус сапраўднага дзіва. Больш таго, «Вясельны каравай» прэтэндуе на месца ў спісе нематэрыяльнай спадчыны Юнэска! У вёсцы яшчэ жывуць бабулі, якія гатовы з радасцю арганізаваць моладзі вяселле па традыцыях продкаў. Праўда, маладым людзям ужо больш па душы сучасныя вясельныя павевы.

Мотальскі абрад «Вясельны каравай» уяўляе сабою цікавую цырымонію выпечкі хлеба, яго адмысловае ўпрыгожванне і незвычайны падзел. Хоць традыцыя ўжо не карыстаецца папулярнасцю ў маладога пакалення, убачыць яе на свае вочы можна і сёння. Некалькі разоў на год гэты абрад праводзяць у вёсцы Моталь пры Музеі народнай творчасці.

Да «Вясельнага каравая» і сёння можна дакрануцца практычна на ўсіх вясельных урачыстасцях. Гэта не звычайна прыгожа выпечаны хлеб, гэта самы сапраўдны знак дабрабыту і паразумення ў маладой сям'і. Каравай у якасці неад’емнага атрыбута выкарыстоўваюць не толькі на вяселлях, але і пры іншых старадаўніх абрадах. Здаўна так павялося, што людзі прыпісвалі хлебу магічныя ўласцівасці і надзялялі яго асаблівымі функцыямі.

Працэс гатавання каравая суправаджаецца характэрнымі і своеасаблівымі мерапрыемствамі. Каравай павінен пячыся ў хаце жаніха і нявесты. Прытым рабіць гэта павінны спецыяльна падабраныя людзі – каравайніцы, бо людзі вераць, што іх выбар уплывае на лёс маладых. Галоўнай сярод каравайніц лічыцца хросная маці. Астатнія жанчыны-каравайніцы павінны быць паспяховымі ў шлюбе мясцовымі жыхаркамі, якія маюць дзяцей.

Мотальскі «вясельны каравай» сімвалізуе дар роду, менавіта таму ўсе прадукты павінны быць прынесены з хаты каравайніц. Падчас гатавання і выпечкі хлеба жанчыны спяваюць песні, моляцца і бласлаўляюць каравай. Гэта завецца своеасаблівым «праграміраваннем» каравая на ўдалы і добры шлюб.  

Для жаніха на караваі звычайна прысутнічае знак месяца, а для нявесты на хлеб прымацоўваюць касу з цеста. Разам з хлебам выпякаюць яшчэ невялікія «шышкі», якія напамінаюць галінкі дрэў з цеста. Ім упрыгожваюць каравай, завязваючы «шышкі» зверху стужачкай. Дарэчы, гэта стужка потам захоўваецца ў хаце ў маладых, бо, па павер'ях, яна набывае лекавыя ўласцівасці.

Жаніх вязе каравай да нявесты, а пасля абраду вянчання сватам трэба ўнесці яго на святочны стол. Пад канец вясельнага свята каравай дзеляць паміж гасцямі ў абмен на падарункі і пажаданні шчасця маладым. Увесь мотальскі абрад суправаджаецца ўнікальнымі песнямі і танцамі, якія ў іншым месцы сустрэць немагчыма. Гэта каравайная традыцыя напоўнена асаблівым мясцовым каларытам і эмацыйнасцю.

Карта месцазнаходжаньня

загрузка карты...

Зварот да спісу