Манастыр Трынітарыяў у вёсцы Крывічы

Крывічы

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Пасёлак Крывічы, які знаходзіцца недалёка ад горада Мядзель, вядомы з XII стагоддзя. Сваё імя ён атрымаў ад назвы дыялекта, на якім размаўляла племя, якое некалі пражывала на гэтай частцы тэрыторыі. Называліся яны крывічы, і ўпамінанне аб іх сустракаецца ў помніку хранікальнай літаратуры “Аповесць мінулых гадоў”. Ужо ў канцы XVIII стагоддзя стала вядома, што было дазволена засяліцца ў гэтай вёсачцы трынітарыям.

Трынітарыі – ордэн каталікаў, які быў заснаваны ў 1198 годзе Жанам дэ Мата і Феліксам дэ Валуа – французскімі багасловамі. Пры каралеўскай падтрымцы ордэн добра замацаваўся ў Францыі. Іх спосаб жыцця быў вельмі строгі: яны не маглі ўжываць у ежу мяса і рыбу і мець сваю ўласнасць. Іх місіяй быў выкуп людзей з плену ў мусульман, які яны ажыццяўлялі на сродкі, што атрымоўвалі ад міластыні. Раз-пораз абмен быў на сябе замест пленнага. Місіі іх былі вельмі міралюбівымі. З часам іх ордэн стаў папулярным і ў іншых краінах. У канцы XVIII стагоддзя яны мелі больш за трохсот сваіх манастыроў.

Ордэн трынітарыяў існаваў і на нашых землях. Вядомым з’яўляецца манастыр трынітарыяў у вёсцы Крывічы, які быў пабудаваны з 1776 па 1779 годы. Узвялі яго на грошы шляхецкай сям’і Тэрэсы і Андрэя Укольскіх. Будынак гэты першапачаткова быў драўляным, як і ўсе тагачасныя пабудовы падобнага кшталту, бо драўніна з’яўлялася самым даступным і недарагім будаўнічым матэрыялам. Уваход да касцёла, ці брама, быў выкананы толькі ў XIX стагоддзі з чырвонай цэглы. Вакол усяго комплекса пабудоў трынітарыяў была агароджа з каменю.

Гэты манастыр з’яўляецца гсіторыка-культурным помнікам, які адносна добра захаваўся да нашых дзён. Ён пабудаваны у стылі барока, пра што нам гаворыць шыкоўнае ўнутранае ўбранства залы з багатай ляпнінай і дарагім аздабленнем. Будынак манастыра двухпавярховы, невялікі.

Пазней, у 1796 годзе, побач з манастыром трынітарыяў пабудавалі касцёл святога апостала Андрэя, які адносіўся да ўсяго комплекса. Касцёл быў выкананы ўжо з цэглы, бо гэта стала даступна і надзейна. Унутры гэтага касцёла можна ўбачыць такое ж багатае ўпрыгодванне. Храм быў трохпавярховы, а галоўнай яго каштоўнасцю быў алтар. Там жа знаходзілася скульптура Хрыста з драўляным амвонам. І зараз там захоўваюць рэліквію святога мучаніка Баболі.

Побач з манастыром трынітарыяў можна ўбачыць могілкі салдат, якія загінулі на савецка-польскай вайне.

Будынка манастыра не існуе з 1887 года. У сярэдзіне XIX стагоддзя побач з ім быў пабудаваны драўляны шпіталь, у які мог звярнуцца любы жадаючы.

Ордэн трынітарыяў набірае папулярнасць і ў нашы дні. Колькасць яго паслядоўнікаў невялікая, але ўсё ж гэта гаворыць аб тым, што ордэн не вымірае, не знікае, а, наадварот, жыве і развіваецца. У цяперашні час ордэн трынітарыяў мае 97 сваіх манастыроў па ўсім свеце. Міралюбівыя манахі і зараз працягваюць дапамагаць людзям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую і палітычную сітуацыю.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу