Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыi ў пасёлку Сапоцкін

Сапоцкін

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Гарадскі пасёлак Сапоцкін лічыцца самым буйным населеным пунктам у межах Аўгустоўскага канала. У летапісах і літаратурных творах ён пачаў згадвацца не так даўно, аднак археолагі сцвярджаюць, што для гэтага мястэчка характэрна доўгое і насычанае гістарычнымі падзеямі жыццё. Тут ёсць усё тое, на што трэба звярнуць увагу кожнаму. Да прыкладу, касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча, які таксама добра вядомы пад назвай Узнясення Панны Марыі.

Каталіцкая святыня размяшчаецца паблізу мястэчка Сапоцкін у прадмесці Тэалiн, назва катораму была дадзена ў гонар жонкі шляхціца Антонія Валовіча. Тэалiн быў заснаваны ў 1789 годзе на былым месцы старой вёскі.

Па некаторых звестках, касцёл пачалі будаваць у 1612 годзе на датацыі магната Яна Валовіча. Некаторыя даследчыкі і гісторыкі сумняваюцца наконт гэтага, паколькі на той час у Сапоцкіне ўжо існаваў аднайменны ўніяцкі храм. Гэты касцёл знеслі ў канцы XX стагоддзя. Менавіта ён, на думку некаторых вучоных, лічыцца правобразам сучаснага касцёла Ушэсця ў Сапоцкіне.

Сучасны будынак касцёла мае багатую гісторыю. Праз стагоддзе пасля пабудовы, а менавiта ў 1867 годзе, будынак храма перадаюць у валоданне Праабражэнскаму жаночаму праваслаўнаму манастыру. У выніку гэтай падзеі ў храме распачалася значная перабудова: дзве масіўныя вежы, якія ўпрыгожваюць будынак і галоўны фасад, былі знесены. Нягледзячы на тое, што цяпер касцёл адчынены для каталіцкіх вернікаў, ён мае і багатае праваслаўнае мінулае, пра якое сведчыць будынак нядзельнай школы і каваная брама паблізу храма, якія з'яўляюцца яскравым атрыбутам праваслаўных пабудоў.

З пачаткам Першай Сусветнай вайны храм быў цалкам перавезены, толькі ў 1916 годзе будынку вярнулi першапачатковы статус касцёла. Але нядоўга святыня знаходзілася ў спакоі. Падчас Другой Сусветнай вайны пажар цалкам знішчыў дах і большую частку ўнутранага ўбрання храма. Аднак мясцовых жыхароў гэтыя трагічныя абставіны не спынілі. Як толькі Сапоцкін быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, парафiяне ўласнымі намаганнямі аднавiлi пашкоджаны касцёл Ушэсця.

Да канца XX стагоддзя знешняе ўбранне храма злёгку трансфармавалася: тут зноў з'явіліся вежы, якія калiсьцi былі знесены. На жаль, страшэнны пажар, якi здарыўся праз некалькі гадоў пасля рэстаўрацыі, цалкам знішчыў галоўны алтар каталіцкай святыні. Яго рэшткі да сённяшняга часу захоўваюцца на гэтым месцы і лічацца сапраўднай рэліквіяй.

Цяпер касцёл Ушэсця прадстаўляе сабой аднанефную базіліку з прысутнасцю двух вежаў. Гэтыя нядаўнія надбудовы ў стылі рэтраспектыўнага барока цалкам змянілі вонкавы выгляд касцёла ў лепшы бок. Цяпер яны з'яўляюцца галоўным упрыгожваннем храма. Унутраны інтэр'ер каталіцкага храма выкананы ў тыпавым стылі XX стагоддзя. Тут можна ўбачыць алтары многіх святых, напрыклад, Францішка, Антонія, Казіміра, Ганны і іншых. У дэкоры ўнутранага ўбрання таксама прысутнічаюць памятныя дошкі Тадэвуша Касцюшкi і беларускай пісьменніцы Элаізы Ажэшкi.

 

Карта месцазнаходжаньня

Вярнуцца да спісу