Касцёл Ушэсця Панны Марыі ў вёсцы Капцёўка

Копцеўка

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

У Беларусі можна сустрэць мноства гістарычных і архітэктурных славутасцей: гэта і каталіцкія, і праваслаўныя храмы, і сядзібна-паркавыя комплексы, і ўнікальныя прыродныя ландшафты. Асаблівай увагай карыстаецца, да прыкладу, «жывы» ледніковы рэльеф «Гара надзеі» - самая высокая кропка на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Гэтае ўзвышша дасягае вышыні амаль 250 метраў і лічыцца другой па велічыні гарой, таму не заўважыць яе немагчыма. На гэтым месцы размяшчаецца старадаўні каталіцкі храм Ушэсця Панны Марыі.

У адрозненне ад іншых касцёлаў, гэтая святыня ўяўляе сабой помнік міжваеннай польскай архітэктуры, хаця іншыя храмы гэтага ж перыяду былі пабудаваны ў неагатычным і мадэрнісцкiм стылі. Касцёл адносна «малады»: яго будаўніцтва было пачата ў 1930-х гадах. Кіраваў усімі працамі па ўзвядзенні храма настаяцель ксёндз Ян Храбоншча. Аднак хутка скончыць узвядзенне будынка не ўдалося, паколькі настаяцель падвергнуўся арышту і неўзабаве загінуў у сталінскім ГУЛАГу. Недабудаваным храм прастаяў практычна 60 гадоў і доўгі час служыў у якасці калгаснага млына. У канцы XX стагоддзя касцёл ўсё ж вырашылі адрэстаўраваць і скончыць будаўнічыя працы, якія працягваліся да 2000-х гадоў.

Гэтага б не адбылося без грашовых ахвяраванняў мясцовых прыхаджан і ініцыятывы ксяндза Л. Дамагалава. Вакол храма вырашана было пабудаваць невялікія каменныя капліцы. Успаміны мясцовых жыхароў распавядаюць, што ў сярэдзіне XX стагоддзя людзі, якія праязджалi гэта месца, бачылі ўнутры млына незвычайныя агеньчыкі. Тады і пачалі гаварыць, што замест яго на гэтым месцы зноў узвядуць храм. Так урэшце і выйшла. На будаўніцтве сучаснага храма працавалі не толькі адмыслова нанятыя будаўнікі, але і мясцовыя жыхары. Таму ў вяскоўцаў асаблівае трапяткое стаўленне да гэтага месца.

Госці Капцёўкi, калі прыязджаюць у касцёл Ушэсця Панны Марыі, могуць убачыць унікальныя рэчы, якія захаваліся да нашых дзён. Да прыкладу, абраз з Фары князя Вітаўта, якая была знішчана ў Гродне, а таксама камяні, прынесеныя з закінутых каталіцкіх могілак. Унутры храма ёсць арган на 12 галасоў, а знадворку тэрыторыю святыні ўпрыгожваюць 52 капліцы, размешчаныя ўздоўж чатырох дарожак. Прыхаджане асаблівую ўвагу надаюць догляду прылеглай тэрыторыі: тут размяшчаюцца клумбы з кветкамі, усё чыста і акуратна.

Адразу пасля абнаўлення каталіцкага храма настаяцель Ляшэк прывёз сюды ўнікальны цудатворны абраз Божай Маці Яснагрускай. Менавіта гэтая падзея справакавала масавае паломніцтва людзей у касцёл. На вялікія рэлігійныя святы касцёл Ушэсця Божай Маці становіцца месцам сустрэчы паломнікаў з Польшчы, Беларусі і Літвы.

Само месца, на якім знаходзіцца храм, валодае нейкімі дзіўнымі ўласцівасцямі. «Гара надзеі» славутая сярод вернікаў, якія пакутуюць ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці. Лічыцца, што гара валодае гаючымі ўласцівасцямі і здольная пазбаўляць ад згубных звычак. Для гэтага неабходна прайсці своеасаблівы рытуал: пакінуць пісьмовае абяцанне аб адмове ад звычкі ў кнізе «Абстэнцыi», якая захоўваецца ўнутры галоўнага алтара. І, хутчэй за ўсё, здарыцца цуд.

Храм, дзякуючы свайму размяшчэнню, глядзіцца вельмі эфектна і ўражліва. Дарогу да касцёла вядуць дзве вялікія каменныя лесвіцы. Тут не толькі атрымліваеш духоўнае супакаенне, але і наладжваюцца думкі на пазітыўны лад, дзякуючы шпацырам па акультуранай тэрыторыі.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу