Касцёл Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Жупраны

Жупраны

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Вы любіце таямніцы? Гатовы адправіцца на пошук скарбаў? Значыць, вам абавязкова трэба прыехаць у вёску Жупраны!

Скарбы Напалеона

Менавіта тут некалі схаваў скарбы Банапарт. Так, не дзівіцеся! Той самы Напалеон, які ў 1812 годзе недзе ў раёне вёскі Жупраны пакінуў усё свае багацце, а сам адправіўся ў Парыж. З тых часоў гэта легенда перадаецца з пакалення ў пакаленне, і ўжо не раз у Жупраны прыязджалі тыя, хто спадзяваўся завалодаць каштоўнасцямі. Але ў іх нічога не атрымалася. Можа, атрымаецца ў вас?

Адшукаць касцёл

Ва ўсялякім выпадку, калі нават і не атрымаецца, паспрабаваць усё адно варта. Чаму? Ды таму што ў тых самых Жупранах ёсць галоўная славутасць – касцёл Святых Пятра і Паўла. Вядома, што вёскай некалі валодаў старадаўні род Радзівілаў. А касцёл на тэрыторыі Жупранаў быў узведзены ў 1854-м годзе. Пабудавалі гэты храм на ўзвышшы. Ён і цяпер бачны з ажыўленай трасы, што праходзіць уздоўж вёскі. Не заўважыць гэты касцёл досыць складана, таму ў вас не выклікае асаблівай цяжкасці адшукаць яго.

Помнік паэту

Касцёл вельмі прыгожы, тэрыторыя вакол яго дагледжана. Тут праводзяцца службы, у храм прыходзяць шматлікія турыстычныя групы. У Жупранах часта бываюць вандроўнікі, каб паглядзець на ўсё гэта хараство. Акрамя касцёла, на блізкай тэрыторыі знаходзіцца помнік беларускаму паэту – Францішку Багушэвічу. Ён пахаваны таксама на могілках пры касцёле Святых Пятра і Паўла.

Прайсціся

Будынак абкружаны старадаўнім плотам, які стварае асаблівую атмасферу вакол касцёла. Вам будзе цікава паглядзець і на самі Жупраны. Бо акрамя таго, што недзе там закапаны скарб, на тэрыторыі вёскі ёсць на што палюбавацца. Гэта значыць, што славутасцяў там не так шмат, як, да прыкладу, у Парыжы. Але наведаць мясцовыя цікавыя месцы ўсё ж варта.

Не зарасце сцежка

Магчыма, вам пашанцуе і вы патрапіце на імшу, якая будзе праходзіць у касцёле. Вы пачуеце словы ксяндза і вам захочацца затрымацца тут даўжэй. Не спяшайцеся пакідаць гэта дзівоснае месца з гісторыяй, бо яно захоўвае ў сабе атмасферу даўніх часоў. Досыць зірнуць на аблічча храма. Касцёл Святых Пятра і Паўла дакладна застыў у часе, у ім захавана гісторыя. Яна дайшла да нашых дзён, і гэта выдатна, бо мы можам перадаць яе сваім нашчадкам. Цікавасць уяўляе і ўнутранае ўбранне храма. Вам варта пабыць даўжэй у гэтым цудоўным касцёле. Храм не толькі ўпрыгожвае сабой вёску Жупраны, але і з'яўляецца ўпрыгожваннем усёй Беларусі.

Дзіўна, наколькі багатая і разнастайная спадчына нашай краіны. У ёй сабраны жамчужыны і дыяменты розных гістарычных эпох. Яны знаходзяцца ў розных кутках Беларусі. Адзін з такіх куткоў – гэта вёска Жупраны. Не забываюць туды дарогу як турысты, так і паломнікі, а гэта значыць, што не зарасце дарога да касцёла Святых Пятра і Паўла, турысты не перастануць несці кветкі да помніка Багушэвічу.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу