Касцёл Святой Тройцы ў вёсцы Ішкальдзь

Ішкольдзь

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Гістарычна склалася так, што Рэспубліка Беларусь багата на помнікі архітэктуры. На жаль, з-за мноства войн, што пракаціліся па тэрыторыі нашай краіны, нешматлікія захаваліся ў тым выглядзе, у якім былі пабудаваны, а некаторыя зусім перасталі існаваць. Але ёсць такія архітэктурныя помнікі, якія за сваё існаванне не падпалі пад значныя змены і дайшлі да нас у першародным выглядзе. Адзін з такіх помнікаў нацыянальнаму дойлідству размешчаны на тэрыторыі вёскі Ішкальдзь у Брэсцкай вобласці. Гэта касцёл Святой Тройцы.

Ішкальдзь — гэта невялікая вёска з насельніцтвам не больш за трыста жыхароў. Першыя згадванні ў рукапісных крыніцах датаваны XV стагоддзем. І звязаны яны з тым, што ў 1449 годзе ўладальнік зямель, на якіх знаходзілася паселішча, заклаў храм. Гэтым уладальнікам быў Мікалай Іванавіч Няміровіч, прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Вядома яшчэ, што М.І. Няміровіч у сваім тэстаменце прызначыў касцёлу Святой Тройцы забеспячэнне, якое адбывалася з яго ж маёнткаў. Цікава тое, што таксама няма і дакладнага апісання месца, на якім пабудаваны касцёл. Адны крыніцы кажуць, што храм пабудаваны на месцы язычніцкага капішча, іншыя - што на гэтым месцы быў старажытнейшы храм XII стагоддзя.

Не абыйшла бокам касцёл Святой Тройцы і праблема змены канфесій. Спачатку канцлер вялікі літоўскі Мікалай Хрыстафор Радзівіл, празваны Чорным, у другой палове XV стагоддзя аддаў указанне перадаць храм кальвіністам (кальвінізм – гэта адзін з кірункаў пратэстантызму). Але гэтай канфесіі касцёл належаў нядоўга, бо ў 1641 годзе яго вярнулі каталікам.

Руска-польская вайна таксама не абыйшла храм бокам. Падчас трынаццацігадовай вайны яго моцна пашкодзілі, але, на шчасце, потым атрымалася адрэстаўраваць. Вядома ж, польскае паўстанне на тэрыторыі Беларусі не змагло не адбіцца на касцёле Святой Тройцы. У 1667 годзе пасля падаўлення паўстанні касцёл зачынілі і ўжо ў 1668 годзе з яго зрабілі праваслаўную царкву. Першая сусветная вайна дазволіла Польшчы зноў заняць тэрыторыі, на якіх цяпер размяшчаецца вёска Ішкальдзь. Адпаведна, польскія ўлады аднавілі парадак і ў 1918 годзе зноў вярнулі Свята-Траецкаму храму статус касцёла.

Але на гэтым гісторыя не сканчаецца. Савецкія ўлады, што не вельмі добразычліва адносіліся да рэлігіі, у 1969 годзе ў чарговы раз зачыняюць касцёл. Але ненадоўга, бо ў 1980 годзе пачалася чарговая рэстаўрацыя касцёла Святой Тройцы. З канца 1980-х гадоў і да сённяшняга гэта дзеючы каталіцкі храм.

Касцёл Святой Тройцы — адзін з самых старых у Рэспубліцы Беларусь і адзін з нешматлікіх, які захаваў сваю першапачатковую архітэктуру. Гэта тыповы прадстаўнік гатычнага сярэднееўрапейскага стылю, які быў папулярны ў Вялікім княстве Літоўскам. Ён уяўляе сабою прамавугольны будынак з высокім дахам і спічастымі вокнамі. Дэкаратыўныя контрфорсы, якія знаходзяцца нават па вуглах, падкрэсліваюць імкненне гэтага будынка ўгару. Увесь будынак не адрозніваецца багатымі ўпрыгожваннямі ні знешне, ні ўнутры, але пры гэтым фасад з галоўнага ўваходу ўпрыгожаны высокімі аркавымі нішамі і разеткамі. Гэта выклікае асаблівае ўражанне і не дазваляе ўзяць у сумненне, што перад намі яркі прадстаўнік беларускай готыкі.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу

Экскурсіі

  • Мiнск - Ішкальдзь - Паланечка - Гарадзішча - Райца - Шчорсы - Любча - Уселюб - Мінск
  • Дата тура:
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 14