Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Опса

Опса

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Касцёл на гэтым месцы існаваў яшчэ ў 1500 годзе, але з часам яго знішчылі пажары. У 1768 годзе на яго месцы быў адбудаваны новы касцёл, і ён ужо быў каменным. Першапачаткова будаўніцтва праводзілася на сродкі, выдзеленыя Ядвігай Цеханоўскай, затым храм апекаваў і падтрымліваў яго дзейнасць граф Фелікс Плятэр. Сёння касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Опса - гэта гісторыка-культурная славутасць.

Ян (Іаан) Хрысціцель. Хто ён?

Яго імя непарыўна звязана з імем Ісуса Хрыста. Існаванне рэальнай асобы Яна не аспрэчваюць нават глыбокія скептыкі. Ён абвясціў з'яву Месіі, надыход Царства Божага. Так атрымалася, што ёг быў сваяком Збавіцеля, крыху старэйшым за Яго, таму і здзейсніў абрад хрышчэння Ісуса ў водах свяшчэннай ракі Іардан.

Жыццё Яна было нядоўгім, аскетычным, праведным. Смерць яго была заўчаснай, пакутніцкай, аднак яго вера была і засталася глыбокай да канца.

Ян Хрысціцель - ўшанаваны святы. Яго імем асвячаюць храмы, на абразах малююць сюжэты яго жыцця. Яго вобраз папулярны і часта з'яўляецца на свецкіх жывапісных палотнах розных эпох.

Пра касцёл у вёсцы Опса: архітэктурнае рашэнне

Касцёл Яна Хрысціцеля - аднанефны храм, пабудаваны ў стылі неаготыкі з чырвонай цэглы. Апсіда - пяцігранная, адзіная вежа, якая ўпрыгожвае цяпер фасад, працягваючы угару яго плоскасць, квадратная ў сячэнні, увянчаная агранёным купалам з крыжам наверсе.

Агароджа двара храма складзеная з бутавага каменя ў падставе, верх мае таксама цагляны, з фігурным мурам.

Над уваходным парталам касцёла традыцыйнае для каталіцкага культавага будынка акно-ружа, па абодвух баках ад уваходу - высокія арачныя вокны.

Ад сузірання касцёла Святога Яна застаецца адчуванне цэласнасці і гармоніі яго аблічча.

Пра касцёл: перыяд найноўшай гісторыі

У 1928 годзе ў касцёле здарыўся пажар, будынак пацярпеў. Але касцёл заставаўся дзеючым да 1949 года. З 1949 па 1990 гады яго памяшканні выкарыстоўваліся для складскіх мэтаў, пакуль у 1990 годзе не прынялі рашэнне размясціць у іх карцінную галерэю і канцэртную залу. І цяпер яшчэ сцены касцёла ўпрыгожваюць роспісы той пары. Храм супраціўляўся правядзенню тут свецкіх мерапрыемстваў, існуюць легенды сярод насельніцтва, што распавядаюць пра гэта. Быць можа, гэта праўда, а можа і выдумка. Але відавочна, што крыж так і не быў зняты, а настойлівыя бязбожнікі былі пакараныя.

У 1990-х гадах касцёл вярнулі каталікам. Агульнымі намаганнямі прыхаджан і каталіцкай царквы храму была вернута яго веліч, адноўлена былая прыгажосць.

З унікальных артэфактаў, якія ёсць толькі тут, вядомы посуд для захоўвання святой вады, высечаны з суцэльнага каменя. Да 1950-х у храме існаваў арган.

У касцёле Святога Яна знаходзяцца іконы «Сэрца Ісуса», «Божая Маці», «Святое сямейства». Ролю абразоў у храме выконваюць таксама вітражы. Восем аконных вітражоў былі распісаны ў 1997 годзе майстрам з Віцебска. На іх па-майстэрску выкананыя малюнкі святых. На цэнтральным алтары храма вобраз голуба - традыцыйны сімвал Святога Духа.

Не раз за час існавання храма людзі і абставіны пасягалі на будынак касцёла і царкоўныя рэліквіі. Хай нешта знішчана, адышло ў нябыт, хай храм выглядае некалькі інакш, чым выглядаў першапачаткова (паводле сведчанняў краязнаўцаў). Але ён існуе, дзейнічае. Яго любяць і шануюць вернікі, ім захапляюцца ўсе. Абвеяны векавой гісторыяй, ён даносіць да людзей захаваную і пранесеную праз стагоддзі прыгажосць.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу