Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Васілішкі, Гродзенская вобласць

Васілішкі

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Васілішкі – гэта вёска, размешчаная ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Праўда, на сённяшні дзень гэта не зусім вёска, а паўнавартасны аграгарадок, які быў створаны за кошт грашовых сродкаў Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь. У гэтым сучасным населеным пункце знаходзіцца мноства славутасцяў, розных архітэктурных манументаў і выяваў. Адным з іх з'яўляецца архітэктурны помнік позняга барока - храм Святога Іаана Хрысціцеля.

Гісторыя гэтага касцёла пачынаецца ў XVII стагоддзі. Праўда, у розных крыніцах можна сустрэць розныя даты заснавання дадзенага храма. У гістарычных хроніках гаворыцца пра тое, што драўляны касцёл у гонар святога Яна Хрысціцеля быў узведзены ў Васілішках ў 1635 годзе пры паруцы Паўла Стэфана Сапегі. Далей па ініцыятыве Марціна Лiманта, 14 жніўня 1652 года пры касцёле быў адкрыты кляштар дамініканцаў. Аднак, воляй выпадку, у 1702 годзе пры пажары былі знішчаны як драўляны касцёл, так і манастыр. І ўжо ў 1769 годзе настаяцель манастыра Міхаіл Мяжэеўскi задумаў будаўніцтва новага цаглянага касцёла, які 30 лістапада 1790 года быў асвячоны біскупам Валянцінам Ваўчацкiм.

Маляўнічы сілуэт звернутага на захад фасада манументальнага храма фармуюць дзве трох'ярусныя вежы. Скульптурную пластычнасць стварае насычаная архітэктурная крапоўка фасаднай плоскасці: плаўна выгнутыя цягі і карнізы, прамавугольныя панэлі і лучковыя нішы. Выпуклыя паверхні чаргуюцца з увагнутымі, па ярусах выдзелены складана - профільныя карнізныя паясы, вытанчаныя пілястры ўпрыгожаны валютамі. Ва ўнутраным убранні гэтага храма, прама ў самым цэнтры, каля алтара, размешчана святая ікона пачатку XX стагоддзя пад назвай «Хрышчэнне». У храме маецца 7 алтароў, усе яны выкананы пад ружовы і блакітны мармур з пазалотай у манеры ракако, тым самым надаючы інтэр'еру каларытную насычанасць і святочную ўрачыстасць.

Варта адзначыць, што гісторыя гэтага касцёла захоўвае шмат цікавых фактаў. Так, у 1782 годзе ў Васілішках быў вялікі пажар, які нанёс страты ўсёй вёсцы, аднак касцёл застаўся цэлым. Падчас урагану ў 1810 годзе ветрам сарвала значную частку даху гэтага храма, таксама была знішчана частка недабудаванай вежы, аднак у тым жа годзе пашкоджанні былі ліквідаваныя. У 1832 годзе, разам з распадам Васілішкаўскага канвента Дамініканцаў, касцёл быў перададзены праваслаўнаму духавенству. Менавіта тады над двухсхільным дахам быў узведзен купал у гранёным барабане.

У 1990 годзе апеку над касцёлам Святога Яна Хрысціцеля ўзяў святар Станіслаў Пытель, дзякуючы якому была праведзена рэканструкцыя храма: прыбралі драўляную столь, якая закрывала перакрыццi нефаў і парушала цэласнасць барочнага інтэр'еру храма.

У цяперашні час пры храме Святога Яна Хрысціцеля ў Васілішках працуе нядзельная школа. Таксама сюды з'язджаецца вялікая колькасць падарожнікаў і паломнікаў.

Карта месцазнаходжаньня

загрузка карты...

Зварот да спісу