Ёсць пытанне? +375 (29) 115-49-49, + 7 (499) 350-84-49

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Камаі

Камаі

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

З высокага пагорка ў цэнтры мястэчка Камаі, што ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, грозна глядзіць сваiмi вачыма-байніцамі незвычайны помнік беларускага дойлідства - касцёл Яна Хрысціцеля.

Унікальны ў сваім родзе храм абароннага тыпу быў пабудаваны ў перыяд з 1603 па 1606 год на сродкі ўладальніка вёскі Камаі Яна Рудаміна-Дусяцкага. Хто быў архітэктарам храма, сказаць цяжка. Паводле адной з версій, гэты незвычайны для Беларусі храм-крэпасць, які спалучае ў сабе элементы готыкі, рэнесансу і барока, быў пабудаваны па праекце мясцовага дойліда.

Чым жа унікальны гэты храм?

 Пабудаваныя на беразе паўнаводнай ў тыя гады ракі Камайкi, сцены касцёла маюць двухмятровую таўшчыню и, перш за ўсё, былі закліканы ажыццяўляць абарончую функцыю.

І сапраўды, Камайскі касцёл-крэпасць быў удзельнікам шматлікіх ваенных дзеянняў. Гарматныя ядры часоў руска-шведскай вайны, умураваны ў сцены касцёла па загадзе Пятра Рудаміна, з'яўляюцца напамінам пра страшныя кровапралітныя падзеi таго часу.

Унікальны Камайскі касцёл і тым, што ён не толькі перажыў шматлікія войны, але і выстаяў у нялёгкія для ўсіх хрысціянскіх святынь часы савецкай улады. Калі шматлікія саборы разбураліся і раскрадаліся, дзверы касцёла Іаана Хрысціцеля былі адкрыты для вернікаў. Справа ў тым, што падчас вайны мясцовы ксёндз Булька схаваў тут вядомага партызана, таму партыйная ўлада ставілася да Камайскага сабору добразычліва.

Дзякуючы таму, што ў савецкі час касцёлу быў прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, выдатна захавалася ўнутранае ўбранне храма. Сёння тут можна ўбачыць алтарныя драўляныя статуі святых Пятра і Паўла, абраз Маці Божай пачатку XVII стагоддзя, карціну «Ісус і сірата», напісаную спецыяльна для храма Альфрэдам Рамэра. Гэта была апошняя праца знакамітага беларускага мастака.

Арган.

Асобнай увагі заслугоўвае знакаміты арган канца XVIII стагоддзя. Менавіта з гэтага старажытнага аргана пачаў свой творчы шлях знакаміты польска-беларускі арганіст, крытык, кампазітар і дырыжор Браніслаў Руткоўскі. Арган быў падораны храму на 300-годдзе. У нашы дні ён размяшчаецца над уваходам на хорах, якія былі пабудаваныя ў XVIII стагоддзі падчас узвядзення капліцы.

Ваколіцы касцёла.

Непадалёк ад касцёла можна ўбачыць яшчэ адну славутасць Камаі. Гэта каменны крыж вялікіх памераў з трохкутнай нішай для распяцця ў цэнтры, які з'яўляецца своеасаблівым сімвалам вёскі. Крыж быў высечаны з гранітнага валуна і ўсталяваны побач з храмам Іаана Хрысціцеля. Надпісы і знакі на крыжы застаюцца нерасшыфраванымi i па гэты дзень.

Не раскрыў усе свае сакрэты і Камайскі касцёл. Пад будынкам храма знаходзяцца падземныя хады, якія да гэтага часу мала даследаваны. Кажуць, што ў часы шматлікіх войнаў і набегаў Камайскiя багацеі хавалі ў падземных лабірынтах сваё золата.

Карта месцазнаходжаньня

загрузка карты...

Зварот да спісу

Туры і экскурсіі

  • Miнск - Будслаў - воз. Нарач - Паставы - Камаі - Лучай - Miнск
  • Колькасць гадзін 12