Касцёл Здабыцця Святога Крыжа ў Гродне (манастыр бернардзiнцаў)

Гродна

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

гродно достопримечательности фото
гродно достопримечательности описание
костелы гродно
гродно достопримечательности фото
гродно достопримечательности описание
костелы гродно

У Гродна захаваліся ўнікальныя гістарычныя пабудовы, якія прадстаўляюць вялікую каштоўнасць у якасці "жывой" нацыянальнай культурнай спадчыны краіны. Касцёл Здабыцця Святога Крыжа разам з кляштаром бернардзінцаў з'яўляецца архітэктурным комплексам, пабудаваным у XVI-XVII стагоддзях у гатычным, рэнесансным і барочным стылях. Гэтыя старажытнейшыя пабудовы размяшчаюцца на правым узбярэжжы ракі Нёман і лічацца яркім акцэнтам ва ўсёй гарадской забудове горада.

У пачатку XV стагоддзя частка сучаснага Гродна па распараджэнні Аляксандра Ягелончыка пераходзіць ва ўладанне ордэна бернардзiнцаў. У выніку гэтага ў 1494 годзе манахі пабудавалі тут драўляны манастыр. У XVI стагоддзі Гродна дасягае піку развіцця і росквіту: у гэты час Стэфан Бaторый зрабіў з горада неафіцыйную сталіцу Рэчы Паспалітай. Наступны кароль Жыгімoнт III Ваза распарадзіўся пабудаваць у Гродне мураваны каталіцкі касцёл пры кляштары бернардзiнцаў.

Заканчэнне будаўніцтва і асвячэнне храма было ўскладзена на віленскага біскупа Евтсахiя Валовіча. Адбылося яно 13 мая 1618 года. Гэтая знамянальная гістарычная падзея ўвекавечана мемарыяльнай дошкай на сучасным будынку касцёла. Аднак неўзабаве у 1655 годзе ў будынку здарыўся страшэнны пажар, якi моцна пашкодзіў касцёл. Амаль пяць гадоў спатрэбілася на рэстаўрацыю храма: былі зноў адрэстаўраваны алтар, побач вырашылі пабудаваць і капліцу святой Барбары. Праз стагоддзе інтэр'ер касцёла упрыгожылі яшчэ тры дадатковыя алтары Святога Міхаіла.

У 1863 годзе манастыр вырашана было скасаваць, а касцёл зрабілі парафіяльным. За сваю доўгую гісторыю існавання каталіцкі храм перажыў нямала змен у знешнiм абліччы. Уся рэстаўрацыйная дзейнасць праводзілася ў розны час, таму сёння будынак касцёла спалучае ў сабе адразу тры архітэктурныя стылі, што неўласціва для большасці беларускіх каталіцкіх святынь. Аднак, нягледзячы на гэта, вобраз касцёла Здабыцця Святога Крыжа - гэта адзіная кампазіцыя, якая валодае высокім мастацкім патэнцыялам.

Унутранае ўбранне касцёла адрозніваецца асаблівым багаццем і вытанчанасцю. Тут можна ўбачыць скульптурныя кампазіцыі эпохі рэнесансу, а таксама арган XVII стагоддзя. Афармляюць інтэр'ер элементы разьбы, стукавай лепкі і фрэскавага жывапісу. На акуратным поясе на паўднёвым баку намаляваны 12 апосталаў, а калі глянуць трохі вышэй - на паўночную частку пояса - то можна ўбачыць 12 знакамітых гістарычных дзеячаў, якія праявілі свае таленты ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Савецкі час таксама моцна паўплываў на ход гісторыі і развіццё касцёла і кляштара бернардзінцаў. У XX стагоддзі будынак храма выкарыстоўвалі, мякка кажучы, не па прызначэнні. Тут былі і бюро судова-медыцынскай экспертызы, і судовая лабараторыя, і санэпідэмстанцыя, і абласны дом санітарнай асветы. У 1990 годзе будынак кляштара аддалі каталікам, якія арганізавалі тут Вышэйшую рымска-каталіцкую семінарыю, якая займаецца падрыхтоўкай ксяндзоў.

Такім чынам, экскурсіі ў гэтае гістарычнае месца ўяўляюць сабой вялікую цікавасць як для беларусаў, так і для турыстаў з многіх іншых краін.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Экскурсіі

  • Мiнск - Гродна (начлег) - Ліда - Каробчыцы - Мiнск
  • Гасцініца Семашка
  • 2-х разавае
  • Колькасць дзён: 2

ад 210.00 BYN

Прапануем

, Гродна , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 319 km
Пражыванне
, Гродна , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 320 km
Пражыванне