Касцёл Міхаіла Архангела ў вёсцы Гнезна

Гнезна

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Нягледзячы на тое, што Беларусь не з'яўляецца месцам, якое часта наведваюць турысты, самі беларусы шмат падарожнічаюць па самых важных і вядомых гістарычных мясцінах краіны. Пры выбары адпачынка ў родных лясах і на азёрах многія турысты ў свой маршрут абавязкова ўключаюць наведванне гістарычных славутасцяў, да якіх адносяцца старажытныя каталіцкія і праваслаўныя храмы.

Так, у беларускай глыбінцы пад назвай Гнезна захаваўся старажытны архітэктурны помнік - касцёл Святога Міхаіла Архангела. Гэты храм хаця i не самы вядомы, але ён амаль у некранутым выглядзе дайшоў да нашых дзён, а гістарычны перыяд з моманту яго заснавання налічвае ажно пяць стагоддзяў.

Храм сапраўды старажытны: яго ўзвядзенне было распачата яшчэ ў дваццатыя гады XVI стагоддзя. Тады большасць каталіцкіх храмаў прадстаўлялi архітэктурны напрамак «позняй готыкi». Касцёл у Гнезна, дарэчы, не стаў выключэннем, толькі ў яго стылі можна прасачыць некаторыя рысы рэнесансу. Дастаткова надзвычайным застаецца той факт, што за пяць стагоддзяў будынак практычна не змяніўся, а толькі крыху прышоў у заняпад, але гэта не прымяншае яго вартасцi і вялікасцi. Большасць беларускіх храмаў у XIX-XX стагоддзях была разбурана альбо ў выніку пажараў і абрабаванняў, альбо яны былі знiшчаны ў адпаведнасцi з рашэннямі савецкай улады. Таму касцёл Святога Міхаіла Архангела мае велiзарнае значэнне для захавання нацыянальнай і культурнай спадчыны краіны.

У 1524 годзе ўладальнікі гэтых зямель Ян і Альжбэта Шамятовiчы вырашылі пабудаваць у горадзе каталіцкі прыход. Па некаторых звестках, да гэтага часу тут размяшчалася язычнiцкае свяцілішча. Гэта пацвярджаюць ахвярныя камяні, знойдзеныя ў XIX стагоддзі.

Як было сказана, касцёл з'яўляецца ўвасабленнем готыкі з тыпавымі элементамі рэнесансу. Пра гэта сведчаць гарызантальныя цягі і разнастайныя карнізы. Увагу вернікаў адразу прыцягвае васьмігранная вежа, якую рэдка можна было сустрэць у старажытных беларускіх пабудовах. Унутранае ўбранне касцёла таксама выклiкае цікавасць. Напрыклад, скульптурныя кампазіцыі XVII-XVIII стагоддзяў з'яўляюцца творамi мастацтва і маюць не толькі гістарычную каштоўнасць, але і ўпрыгожваюць касцёл. Побач з храмам захавалася старажытная брама i агароджа, а таксама невялічкая мураваная капліца і старыя могілкі.

Як і многія касцёлы ў Беларусі, храм Святога Міхаіла Архангела ў Гнезна за сваю доўгую гісторыю пазнаў нямала змяненняў і перажыў мноства сумных падзей. На працягу амаль стагоддзя будынак каталіцкага касцёла выкарыстоўвалі кальвіністы, якія арганізавалі тут сабор. У часы Першай і Другой Сусветных войнаў мясцовыя жыхары карысталіся будынкам касцёла як цытадэллю, дзе хаваліся ад ворагаў. Зараз аб гэтых страшэнных гадах нагадвае гарматнае ядро, якое засела ў цаглянай кладцы сцен храма. За пяць стагоддзяў пабудова перажыла не адзін пажар, аднак кожны раз касцёл аднаўляўся за кошт дбайнасці мясцовых жыхароў і датацый каталіцкай епархіі.

Сёння каталіцкі храм узначальвае ксёндз Людовік Станішэўскі, які зрабіў шмат для храма і мясцовых жыхароў, пачынаючы з рэстаўрацыйных работ і заканчваючы папулярызацыяй каталіцкай веры. Яго часта можна ўбачыць каля ўваходу ў касцёл, дзе Людовік з захапленнем расказвае пра гісторыю храма і вёску Гнезна.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу