Касцёл Панны Марыі ў вёсцы Вялікія Эйсманты

Вялікія Эйсманты

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Каталіцызм у Беларусі лічыцца другой па колькасцi веруючых рэлігійнай канфесіяй. Яго апярэджвае толькі праваслаўе. На дадзены момант у краіне налічваецца прыкладна паўтара мільёны каталікоў. Пры гэтым на працягу не аднаго стагоддзя асаблiва моцны ўплыў каталіцызму адчула на сабе Гродзенская вобласць. Нядзіўна, што 60 % насельніцтва рэгіёну адносяць сябе да каталікоў. Але каталіцкія абшчыны можна сустрэць на тэрыторыі ўсёй краіны.

У Беларусі каталіцызм распачаў актыўна развівацца і распаўсюджвацца ў той самы гістарычны момант, калі вялікі князь Ягайла разам з польскай каронай прыняў каталіцызм і стаў яго актыўна ўкараняць на землях Вялікага Княства Літоўскага. У XVIII-XIX стагоддзях Гродзенская вобласць знаходзілася пад уплывам Польшчы, дзе сярод агульнага ліку ўсіх вернiкаў каталікоў была пераважная большасць. Таму сёння тут можна ўбачыць дзясяткі касцёлаў, якія захаваліся да нашых дзён, а некаторыя з іх асаблiва ўражваюць сваёй прыгажосцю і багатай гісторыяй.

Але не толькі ў адміністрацыйным цэнтры Гродзенскай вобласці захаваліся старажытныя каталіцкія святыні. Гэта таксама адносiцца да другiх невялікіх гарадоў і вёсачак рэгіёну. Дакрануцца да культурна-гістарычнай спадчыны раёна можна дзякуючы наведванню архітэктурнага помніка XVII стагоддзя - касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Вялікія Эйсманты, які будаваўся таксама ў гонар Яна Непамука. Акрамя гэтага храма тут маецца яшчэ некалькі цiкавых каталіцкіх і праваслаўных архітэктурных пабудоў.

Будаўнiцтва касцёла было распачата ў 1850-х гадах, што толькі павялічвае каштоўнасць і ўнікальнасць гэтай пабудовы, якая добра захавалася да нашых дзён. Тады асноўнымі стылямі, якiя выкарыстоўвалiся пры ўзвядзеннi каталіцкіх храмаў, былі неаготыка і класіцызм. Зрэдку будынкі ўзводзіліся ў стылі барока. Касцёл Панны Марыі ў вёсцы Новыя Эйсманты адрозніваецца ад тыпавых каталіцкіх пабудоў таго часу. Будынак мае прамавугольны план, тут таксама прысутнічае кубападобная апсіда і сакрыстыі, якія спалучаюць адразу некалькі стыляў – класічны архітэктурны напрамак з дадаваннем гатычных рэмінісцэнцый. Гэтыя рысы назiраюцца ў чатырохкалонным дарычным порцiку на галоўным фасадзе, а таксама ў арачных нішах збоку ўваходнага партала. Велічны трохвугольны франтон даху запаўняецца прамянямі ўнікальнай кампазіцыі «Усёведнае вока».

Касцёл па сваiх памерах невялікі, што не перашкаджае шматлiкiм мясцовым жыхарам кожны раз зноў і зноў сюды вяртацца. Каталіцкі храм будзе асаблiва цiкавы ўсім тым, хто захапляецца гісторыяй рэлігійных арганiзацый у Беларусі, а таксама тым, хто жадае пабачыць каталіцкія славутасці, якiя выдатна захаваліся да нашых дзён. Гэта асаблiва цiкава па той прычыне, што менавіта яны хаваюць у сабе водгаласы самых значных гістарычных падзей. На працягу некалькіх стагоддзяў, пакiнуўшы за плячыма Першую і Другую Сусветныя войны, яны выжылi ў перапетыях ваенных падзей. Разам з гэтым, касцёл Панны Марыі ў вёсцы Вялікія Эйсманты да цяперашняга часу застаецца сэрцам і душой беларускіх каталікоў, якія пражываюць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу