Касцёл Маці Божай Шкаплернай у вёсцы Ідолта

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Адзіны касцёл у стылі мадэрн

Вёску Ідолта ў Мёрскім раёне звалі раней Дубрава. Цяпер гэты населены пункт, размешчаны на возеры Ідала – сапраўдны турыстычны аб'ект, які прыцягвае вандроўнікаў з усяго свету. Касцёл Божай Маці Шкаплернай з'яўляецца адзіным у Беларусі храмам, створаным у стылі мадэрн.

Касцёл – гэта не адзіная славутасць у населеным пункце. Справа ў тым, што вёска Ідолта была сядзібай роду Мілашаў, і пабудовы, створаныя Мілашамі, дайшлі да нашых часоў. Сярод іх сам сядзібны дом і капліца-пахавальня. Хараство тутэйшых месцаў і цікавая архітэктура – гэта два важныя складальнікі, дзеля якіх у вёску прыязджаюць турысты і паломнікі. Але самай яркай славутасцю вёскі можна па праве назваць касцёл Божай Маці Шкаплернай.

Будаўніцтва касцёла праходзіла з 1937 па 1939 гады. У тыя цяжкія часы на тэрыторыі вёскі быў пабудаваны храм з бутавага каменя і цэглы - як надзея для вернікаў на лепшае, як знак веры.

Дарэчы, касцёл працягвае служыць сваім вернікам і сёння. Тут праводзяцца імшы, збіраюцца людзі, як і некалькі дзесяцігоддзяў таму назад.

Касцёл Божай Маці Шкаплернай – гэта даволі незвычайны касцёл, такіх больш няма на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Уся справа ў тым, што пабудаваны ён у стылі мадэрн. На пярэдняй сцяне храма – акно-ружа, а злева ад акна – ніша, якая ўдаецца ўнутр. У нішы размяшчаецца скульптура. Скульптура Дзевы Марыі знаходзіцца таксама ў двары, на тэрыторыі, што прылягае да касцёла.

Інтэр'ер храма

Калі вы трапіце ўнутр касцёла Божай Маці Шкаплернай у вёсцы Ідолта, вас абавязкова ўразіць меіэр’ер храмаунутранае ўбранне храма здзіўляе ўпрыгожваннем, якое складаецца з 14 пано. Усе яны прысвечаны тэме Хроснага шляху Ісуса Хрыста. Вялікія вокны храма і белыя зборы напаўняюць касцёл святлом. Святлом духоўным кожнага верніка азараюць словы ксяндза, што гучаць падчас літургіі. Людзі наведваюць касцёл, каб падумаць пра сваё, памаліцца, пабыць сам-насам з Богам.

Адзінства архітэктуры і прыроды

Храм досыць арганічна ўпісваецца ў вёску Ідолта. Але не менш цікавае і тое, што аточаны зелянінай храм – сапраўднае маляўнічае ўпрыгожванне ўсяго наваколля. Гэты касцёл запамінаецца сваёй выразнасцю, характэрнай толькі для яго.

Карта месцазнаходжаньня

загрузка карты...

Зварот да спісу

Прапануем

, Гомель , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 320 km
, Парэчча , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 310 km
, Браслаў , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 279 km