Званіца ў вёсцы Жыровічы, Гродзенская вобласць

Жыровічы

Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры

Вёска Жыровічы Слонiмскага раёна Гродзенскай вобласцi добра вядома на ўсю Рэспублiку Беларусь. Храмы тут будаваліся да сярэдзіны XIX стагоддзя. Сёння ў Жыровічах знаходзiцца Успенскі храм, Нікольскі сабор, Крыжаўзвіжанская, Георгіеўская і Багаяўленская цэрквы. Таксама тут дзейнічае Мінская духоўная семінарыя, якая размяшчаецца ў будынку былога калегіўма, пабудаванага ўніятамі яшчэ ў далёкiм 1710 годзе.

У вёсачцы Жыровiчы размешчаны адзін з найбуйнейшых манастыроў у Рэспубліцы Беларусь. Менавiта адсюль бярэ свой пачатак знакамiтае Жыровіцкае Евангелле, а таксама Жыровіцкі абраз Божай Маці, якi па праву лічыцца цудатворным. Жыровічы можна смела назваць адным з галоўных духоўных праваслаўных цэнтраў Беларусі. Наведванне гэтай славутай вёскi зацiкавiць шматлiкiх вернiкаў, якiя прыязджаюць у гэтыя мясцiны не толькi з Беларусi, але i з замежных краiн. Аднак звычайныя турысты i вандроўнікі таксама знойдуць тут шмат цiкавага па той простай прычыне, што Жыровічы перапоўнены помнікамі архітэктуры розных гiстарычных перыядаў.

У архітэктурны ансамбль Жыровіцкага манастыра ўваходзяць чатыры царквы, да каторых прымыкаюць шматлiкiя пабудовы, у тым ліку і знакамiтая званіца.

Званіца – гэта вежа, на якой усталяваны званы. У старажытнасці перазвон заклікаў да абароны горада ці вёскі, а таксама паведамляў аб пажары. У праваслаўнай царкве званар б'е ў званы. Такiм вось спосабам ён заклікае вернікаў на службу, а таксама паведамляе аб такіх важных падзеях у жыццi кожнага чалавека, як вянчанне ці пахаванне.

Будынак званіцы ўзводзiўся яшчэ ў 1828 годзе, а яго архiтектурны стыль адносяць да позняга класіцызму. Існуе меркаванне, што ўзвядзенне званіцы звязана з імем Язэпа Сямашкi, Мітрапаліта Літоўскага і Віленскага. Святар распачаў аб'ядноўваць беларускую ўніяцкую царкву з праваслаўнай, а адбывалася гэтая знакавая падзея менавіта ў Жыровічах. У гэтым жа годзе адкрылася духоўная семінарыя, якая потым стала ключавой падзеяй, што такiм чынам прывяла да скасавання уніі.

З пункту гледжання архітэктуры, званіца ў Жыровічах мае форму квадрата i прадстаўляе двух'ярусную пабудову з цэглы, якую накрывае напаўсферычны купал. Таксама абліччам яна нагадвае Свята-Успенскі сабор, насупраць якога праз дарогу званiца i размяшчаецца.

Фасад будынка пафарбаваны ў белы колер, а купал мае прыгожае нябесна-блакiтнае адценне.

На першым паверсе размяшчаецца капліца з калонамі, лепкай і жалезнай брамай, якая нагадвае Царскую браму. На другім паверсе размяшчаецца сама званіца. Па баках званіцы знаходзяцца прыбудаваннi з жылымі памяшканнямі, дзе жывуць манашкі, якiя адносяцца да манастыра.

Нягледзячы на ​​тое, што ў званiцы непасрэдна не праводзяцца набажэнствы, сцены будынка не ўпрыгожваюць абразы і выявы святых, званіца – гэта неад'емная частка магутнага духоўнага цэнтру Беларусі, а менавiта Жыровіцкага манастыра. Паломніцкія туры, якія з года ў год арганізуюцца ў гэтую вёску, уключаюць таксама наведванне званіцы разам з храмамі і саборамі.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу