Езуіцкі калегіум у Полацку

Полацк

Архітэктура, вытворчыя будынкі

Жамчужына адукацыі: Езуіцкі калегіум 

 Вам вядома, што горад Полацк з'яўляўся ў далёкія часы сусветным цэнтрам езуітаў? А ці ведаеце вы, што ў XVIII стагоддзі найбуйнейшы адукацыйны цэнтр знаходзіўся менавіта ў Полацку? Не? Значыць, вам абавязкова трэба адправіцца ў горад, які пакарыць ваша сэрца хараством, раскажа шматвяковую гісторыю і ўразіць вас сваімі прыгожымі краявідамі.

Недалёка ад берагоў Заходняй Дзвіны ў Полацку размяшчаюцца корпусы гісторыка-філалагічнага факультэта і факультэта інфармацыйных тэхналогій Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя таго, побач з імі можна наведаць мастацкую галерэю. Усе гэтыя старадаўнія будынкі належалі калісьці Езуіцкаму калегіуму. Шмат вады ўцякло з таго часу, але пра тое, якое значэнне меў калегіум у Полацку, вядома выкладчыкам і студэнтам, а таксама простым жыхарам горада.

Горад у горадзе

Першы будынак Езуіцкага калегіума быў узведзены ў 1580 годзе, але з-за пажару ён быў знішчаны. Мураваную пабудову ўзвялі ўжо на новым месцы: паміж Верхнім замкам і Вялікім пасадам. Да канца XVIII стагоддзя Полацк стаў сапраўдным інтэлектуальным цэнтрам усёй Еўропы. У Езуіцкім калегіуме выкладалі самыя грандыёзныя розумы таго часу. Для студэнтаў езуітамі былі створаны выдатныя ўмовы для атрымання адукацыі.

Уявіце толькі: у Езуіцкім калегіуме ў Полацку будучыя выкладчыкі вывучалі архітэктуру і замежныя мовы, акрамя таго, дзейнічаўі факультэт багаслоўя. Але самае галоўнае, што вольны час студэнты маглі праводзіць з карысцю, не пакідаючы сцен калегіума. Уся справа ў тым, што на яго тэрыторыі дзейнічаў школьны тэатр, студэнты маглі дэкламаваць вершы, яны наведвалі навуковыя дыспуты і самі арганізоўвалі шэсці. А вы б хацелі навучацца ва ўстанове, дзе ў самым кампусе размяшчаліся маляўнічая галерэя, друкарня, абсерваторыя і майстэрні? Пагадзіцеся, не кожная вышэйшая ўстанова можа пахваліцца нават цяпер наяўнасцю ўласнай пякарні, бровара і медаварні. А што ўжо казаць пра аптэку і зямельныя ўладанні! Езуіцкі калегіум у Полацку быў у тыя часы сапраўднай жамчужынай адукацыі.

Ад калегіума да акадэміі

Зусім нядзіўна, што ў 1812 годзе калегіуму было прысвоена званне Акадэміі. Менавіта тут выдаваўся першы ў Беларусі навукова-літаратурны часопіс «Месячнік Полацкі». Цэнтрам навукі і культуры стала Полацкая акадэмія, на тэрыторыі якой было выпушчана мноства кніг. Сярод выпускнікоў калегіума і акадэміі былі такія выдатныя асобы, як беларускі і польскі пісьменнік Ян Баршчэўскі, мастак Уладзімір Ваньковіч і многія іншыя.

«Механічная галава»

Некаторыя студэнты жылі на тэрыторыі калегіума. У вольны час яны стваралі цікавыя рэчы, і іх шматлікія працы сталі набыткам Беларусі. Дарэчы, сіламі студэнтаў Езуіцкага калегіума ў Полацку была створана вельмі цікавая скульптура «Механічная галава». Яна захоўвалася ў музеі пры Полацкай акадэміі і магла разумець і размаўляць з наведвальнікамі на многіх мовах.

Той факт, што зусім нядаўна, у 2015 годзе, гэта скульптура была ўзноўлена сіламі спецыялістаў Полацкага ўніверсітэта, кажа пра тое, што спадчыну калегіума памятае мноства пакаленняў. З года ў год у сценах калегіума атрымліваюць адукацыю будучыя спецыялісты. Шматлікія турысты з задавальненнем наведваюць гэту славутасць у Полацку.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу

Экскурсіі

  • Мінск - Дудутки * - Хатынь - Бярэзінскі біясферны запаведнік - Віцебск - Здраўнева * - Полацк - Глыбокае - Маладзечна - Крэва - Баруны - Гальшаны - Гервяты - Маладзечна
  • Cняданак
  • Колькасць дзён: 5

  • Мінск - Будслаў - Глыбокае - Наваградак - Ліда - Дудуткі - Полацк - Віцебск - Здраўнева
  • Гатэль Беларусь
  • 2-х разавае
  • Колькасць дзён: 6

  • Мінск - Бабцы - Лепель - Полацк - Арэхаўна - Вушачы - Селішча - Бычкі - Мінск
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 14