Гарадзiшча «Шведская гара» ў Ваўкавыску

Ваўкавыск

Археалагічныя аб'екты

Нягледзячы на экстравагантную назву «Шведская гара», якая геаграфічна адсылае да вядомай скандынаўскай дзяржавы са сталіцай у Стакгольме, дадзенае ўзвышша знаходзіцца зусім не ў Швецыі, а ў горадзе Ваўкавыск, і з'яўляецца ўзрушаючым помнікам, які дайшоў з глыбіні стагоддзяў.

Гарадзішча "Шведская гара" ў Ваўкавыску - найменне абарончага гарадскога комплексу, які ўзнік яшчэ ў X стагоддзі. Лічыцца, што гэта самая высокая кропка з тых, якія атачаюць Ваўкавыск. «Шведская гара» мае немалыя памеры, а яе падножжа ўяўляе форму круга. Пляцоўку акружае грандыёзны вал, у якім маецца спецыяльны ўезд. Дадаткова гара была ўмацавана сценамі з дрэва.

Існуе вялікая колькасць арыгінальных легенд, адкуль у гары з'явілася такая своеасаблівая назва. Дадзеныя варыяцыі так ці інакш звязаны з войскам Швецыі. Першая легенда абвяшчае, што доўгі час на Ваўкавыск наступалі наймагутныя шведскія войскі. Простых салдат, якія сустрэлі смерць на поле бою, іх паплечнікі клапатліва ўкладвалі ў вялікую брацкую магілу. Над ёй насыпалi высокую гару. Адсюль і назва. Іншая легенда ўносіць у першую некаторыя карэктывы: лічыцца, што пад гарой быў пахаваны знакаміты шведскі военачальнік. Трэцяя версія праводзіць паралель паміж назвай горы і змешчаным на ёй шведскім штабам. У параўнанні з першымі двума, гэтая версія здаецца больш празаічнай і рацыянальнай.

Другая гара называецца Замчышча. Яна нашмат саступае сваёй калезе «Шведскай гары» у плане вышыні, але па памерах куды больш вялікая. Замчышча мае форму трапецыі, адзін бок якой далучаецца да «Шведскай гары». Засяленне Замчышча таксама звязваюць з X стагоддзем.

Апошняя гара мае мілагучнае найменне Муравельнк і размешчана крыху далей і на ўсход ад «Шведскай гары». Пляцоўка Муравельніка мае форму авала, а тэрыторыя ў ваколіцах гары моцна забалочаная. Сама ж гара знаходзіцца ў асяроддзі невысокага вала. Яе засялілі  значна пазней за першыя дзве - у пачатку XII стагоддзя.

Даследаванне археалагічных помнікаў стартавала яшчэ ў 20-х гадах мінулага стагоддзя і працягваецца зараз, хоць вялікая частка работ ужо даўно праведзена. Спачатку жыхароў «Шведскай гары» абараняла масіўная ўзвышша з стромкімі схіламі, а затым з'явіўся вал з умацаваннямі з дрэва. У гэты перыяд Ваўкавыск уяўляў сабой паўнавартасны населены пункт. «Шведская гара» была яго цэнтральнай часткай, дзе пражывалі арыстакраты, а Замчышча выконвала функцыю гандлёва-рамеснага комплекса. А паколькі Муравельнік размяшчаўся на забалочанай тэрыторыі, то ўзвышша служыла для мясцовых жыхароў запасным плацдармам. З ростам горада яно было цалкам імі пакінута. У XIV стагоддзi такі ж лёс напаткаў гарадзішча "Шведская гара" ў Ваўкавыску і Замчышча. Ужо ў складзе Вялікага Княства Літоўскага горад перамясціўся паблiзу рачулкі Ваўкавыі, дзе працягнуў будавацца, развівацца і пашыраць свое памеры.

Гарадзішча "Шведская гара" ў Ваўкавыску - надзвычайны помнік мінулых гадоў, з дапамогай якога, можна лепш зразумець, з чаго пачынаўся слаўны беларускі горад.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу