Экскурсійна-турыстычны комплекс «Аптэкарскі Сад»

Гатавічы

Паркі, скверы

Адной з самых чыстых, з пункту гледжання экалогіі, ў Беларусі прынята лічыць Нарачанскую мясцовасць, у якой і размясціўся дзіўны комплекс пад назвай Аптэкарскі сад. Сярод прыгожага і густога лесу, у вельмі жывапiсным месцы паблізу адразу трох азёр (Нарач, Белае і Мястра), размясціўся цікавы аб'ект з незвычайнымі ландшафтнымі рашэннямі. На яго тэрыторыі растуць цэлыя калекцыі батанічных цудаў. У гэтым месцы адпачынак будзе не толькі цікавым, але і карысным: на розных клумбах і арыгінальных аб'ектах, размешчаных тут, налічваецца каля 200 відаў дэкаратыўных і лекавых раслін. Таксама на тэрыторыі Аптэкарскага Саду ёсць тыя расліны, якія занесены ў Чырвоную кнігу і ахоўваюцца дзяржавай ад знікнення.

У комплексе праводзяць вельмі цікавыя экскурсіі, дзе ў даступнай і ў той жа час цікавай для ўспрымання форме турысты могуць даведацца пра многія займальныя факты са свету раслін, пра іх уласцівасці і ўжыванне на практыцы. 

Асаблівасці экскурсійна-турыстычнага комплекса «Аптэкарскі Сад»

Увесь комплекс падзелены на некалькі частак, кожная з якіх мае сваю тэматыку. Першую частку называюць «Ледніковы перыяд». У гэтай кампазіцыі размяшчаецца калекцыя млынавых жорнаў. Усе яны выкананы з рэальна існуючых відаў граніту і некаторых камянёў-валуноў, якія маюць ледніковае паходжанне. Многія з раслін тут - лекавыя і пераважна растуць у горных раёнах.

Другая частка комплекса мае назву «Аптэкарскі агарод». Тут знаходзяцца розныя віды раслін. Некаторыя выкарыстоўваюцца ў медыцыне як лекавыя, іншыя вырошчваюцца для кулінарных мэтаў і шырока выкарыстоўваюцца ў кухнях многіх народаў свету.

Трэцяя частка саду называецца «Царства Марфея». У гэтай частцы размясцілі цудадзейныя гаючыя травы, якія маюць заспакаяльныя і седатыўные ўласцівасці. Тут жа знаходзяцца і вельмі атрутныя, небяспечныя расліны.

Апошняя, чацвёртая частка, атрымала назву «Гаючая камора». Тут сабраліся самыя распаўсюджаныя віды сярод дзікіх раслін, а таксама і тыя, што вельмі часта ўжываюцца ў навуковай і народнай медыцыне.

Пасля вельмі цікавай экскурсіі можна адправіцца на дэгустацыю разнастайных відаў фiтачая, які рыхтавалі самыя дасведчаныя траўнiкi. Напоі гатуюць з тых раслін, якія яны ўласнаручна выгадавалі на палях, што знаходзяцца недалёка ад Аптэкарскага Саду.

Падчас Купалля і Масленіцы ў гэтым комплексе праходзяць захапляльныя гулянні. На тэрыторыі Сада працуе фiталаўка для тых, хто хацеў бы прывезці з сабой сувенір на памяць аб гэтай дзіўнай экскурсіі. Тут можна набыць разнастайныя араматычныя травы ў выглядзе сашэ, запаркі для прыняцця ваннаў, фітачаі на любы густ і з любымі ўласцівасцямі.

Успаміны пра гэтае месца застануцца на доўгі час і ў сваю чаргу карысна паўплываюць на здароўе кожнага наведвальніка. Бо тут сапраўды чыстае паветра, а таксама добрая і спрыяльная атмасфера.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу

Экскурсіі

  • Мінск - Параф'янава - Будслаў - комплекс "Аптэкарскі сад" (Нарачанскі парк) - Мінск
  • Дата тура:
  • Абед
  • Колькасць гадзін 12