Палацавы комплекс Сапегаў у Ружанах

Ружаны

Сядзібы, палацы, замкі

Ружанскі палац – гэта вядомая на ўсю Беларусь рэзідэнцыя багатай і ўплывовай дынастыі Сапег. Будынак настолькі добра захаваўся, дзівіць пышнасцю і прыгажосцю сваіх фасадаў і інтэр'ераў, што вельмі хутка атрымаў мянушку «Беларускі Версаль». Комплекс прызнаны візітнай карткай беларускай архітэктуры канца васемнаццатага стагоддзя. Існуе легенда, што з Ружанскага палаца можна было па падземным тунэлі дабрацца да Косаўскага замка, які належаў дынастыі Пуслоўскіх.

Закладка замка адбылася больш за чатырыста гадоў таму, ў 1602 годзе, і руку да стварэння рэзідэнцыі прыклаў не хто іншы, як адзін з самых знакамітых і выдатных прадстаўнікоў роду Сапегаў - Леў Сапега, канцлер Вялікага княства Літоўскага. У тыя часы самая важнай была абарончая функцыя комплексу, таму першапачаткова над палацам ўзвышаліся тры чатырохгранныя масіўныя вежы. Сам палац быў двухпавярховым будынкам, які меў крыжападобную форму.

Праз паўтара стагоддзя палац быў практычна цалкам перабудаваны і відазменены. Саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бэкер, які стаў на чале праекта, дадаў да барочнага стылю будынка рысы класіцызму. Крыжападобную форму галоўнага корпуса замяніла традыцыйная для класіцызму прамавугольная форма, дзякуючы якой ён быў аб'яднаны з бакавымі карпусамі з дапамогай аркады, якая складалася з уязной брамы паміж флігелямі. Акрамя архітэктуры самога будынка палаца, асобнай увагі заслугоўваў тэатр, які быў на той момант адным з самых вялікіх у Еўропе. Тут размяшчалася і давала прадстаўленні для шляхты трупа з шасцідзесяці акцёраў і сарака музыкаў! Пагадзіцеся, далёка не кожны сучасны тэатр можа пахваліцца такім вялікім штатам супрацоўнікаў.

Палац у Ружанах здабыў вялікую папулярнасць пасля перабудовы, тут вырашаліся дзяржаўныя справы ВКЛ і праходзілі прыёмы высокапастаўленых асоб, у тым ліку і каралёў. Прасторныя падвалы былі адведзены пад дзяржаўную казну Вялікага княства Літоўскага і ваенны арсенал, там знаходзіліся шматлікія дакументы дзяржаўнай важнасці, а таксама архіў самага роду Сапегаў. Акрамя таго, хапала месца і для незлічоных запасаў прадуктаў харчавання і віна.

За доўгі час існавання палац перажыў не адно спусташэнне і разрабаванне, аднак ўпарта адбудоўваўся зноў і зноў. Пасля разгрому паўстання 1831 года Сапегі пакідаюць рэзідэнцыю, у сценах якой арганізоўваецца ткацкая фабрыка.

Разбуральнае дваццатае стагоддзе пагібельным смерчам пранеслася па ружанскіх землях, а ў гады Першай сусветнай вайны палац па недаглядзе прыслугі загарэўся. Спробы яго рэканструкцыі былі канчаткова спыненыя пасля заканчэння Другой сусветнай вайны: комплекс ператварыўся ў руіны.

Зараз на месцы палаца Сапегаў, пасля доўгай і грунтоўнай рэстаўрацыі, быў адкрыты музей. Ягоная экспазіцыя паказвае фрагменты інтэр'ераў тых часоў і гістарычныя прадметы. Акрамя таго, абавязкова варта паглядзець адноўленыя флігелі і браму.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу

Экскурсіі

  • Масква - Мінск - Ружаны - Косава - Пінск - Моталь - Тураў - Нацыянальны Парк Прыпяцкі - Гомель - Масква
  • Cняданак
  • Колькасць дзён: 7

  • Мінск - Слонім - Ружаны - Мерачоўшчына - Косава - Мінск
  • Дата тура:
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 12