Духоўна-патрыятычны комплекс у Старадаўнім парку ў Бярозе

Бяроза

Гісторыка-культурныя комплексы

Унікальны аб'ект размешчаны ў Старадаўнім парку ў Бярозе і не мае аналагаў у Беларусі. Тут гарманічна спалучаецца культавая пабудова з мемарыялам у памяць салдатаў, якія загінулі ў Афганістане. Сярод памятных месцаў размясціліся і помнікі вайсковай тэхнікі.

Духоўна-патрыятычны комплекс займае вялікую тэрыторыю ў цэнтры Старадаўняга парка, заснаванага ў XIX у. У цэлым, гэтае мястэчка – помнік культуры і архітэктуры сучаснасці.

Комплекс быў адкрыты напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і прымеркаваны да гэтага дня. Менавіта тады ў Бярозе адбылася грандыёзная сустрэча вайскоўцаў, баявых таварышаў, родных і блізкіх загінулых людзей. Але ідэя стварэння мемарыяла ў Старадаўнім парку з'явілася нашмат раней.

Як гэта было?

Пачынаючы з 1993 года, група энтузіястаў пачала збор грошай для будаўніцтва помніка. Яны хацелі ўвекавечыць памяць пра дзесяць ваяроў – выхадцаў з Бярозаўшчыны, што загінулі ў Афганістане ў гады вайны 1979-1989 гг.

У конкурсе праектаў перамагла праца брэсцкага мастака Сяргея Казака. Грошы на рэалізацыю задуманага былі сабраны хутка і ў дастатковай колькасці, але будаўніцтва прыйшлося адкласці на няпэўны тэрмін.

Ідэя ўвасобілася ў жыццё толькі ў 2009 г. Заручыўшыся падтрымкай мясцовых улад, рэалізатары ідэі, нарэшце, змаглі аддаць даніну загінулым салдатам.

Манумент і вайсковая тэхніка

Вонкавае аблічча манумента засталося нязменным да гэтага часу. Яно ўяўляе сабою дзве стэлы, замацаваныя на бетонным пастаменце. Тут жа паказаны імёны і прозвішчы салдатаў, у гонар якіх узведзены мемарыял.

Паблізу помніка раскінуўся фантан «Чара слёз», яік працуе ў летні час. За манументам арганізавалі выставу вайсковай тэхнікі. Сярод экспанатаў можна ўбачыць верталёты МІ-8 і МІ-24, самалёт СУ-25 і зенітную ўстаноўку.

Храм – неад’емная частка мемарыяла

Будаўніцтва храма на тэрыторыі Старадаўняга парка пачалося ў 15-ую гадавіну вываду войскаў з Афганістана. Яго ўзвядзенне прысвечана ўсім ваярам, якія загінулі падчас вайны ў гарачым пункце.

Будуючы помнік, мясцовыя ўлады разлічвалі на тое, што людзі, якія згубілі родных і блізкіх на вайне, у кожны момант могуць сюды прыйсці, суцешыць свой боль і ўспомніць пра іх, размаўляючы з Богам. Нават цяпер тут нярэдка праходзяць службы і «літыі» ў памяць забітых.

Праект храма – праца архітэктара Леаніда Макарэвіча. З цягам часу культавае месца сталі наведваць не толькі жыхары Бярозаўшчыны, але і турысты.

У цёплую пару тут заўсёды людна. Гараджане з вялікім задавальненнем наведваюць Старадаўні парк, хаваючыся ад спякоты ў цені дрэў. Турысты ў сваю чаргу цікавяцца гісторыяй храма, іх прыцягвае незвычайнасць пабудовы і мемарыяльнага комплексу.

Падчас рэспубліканскага конкурсу «Спазнай Беларусь», які меў турыстычную скіраванасць, духоўна-патрыятычны комплекс быў высока ацэнены. Арганізатары праекта адзначылі, што гэта месца валодае высокім турыстычным патэнцыялам.

Таму турысты і жыхары Бярозаўшчыны з нецярпеннем чакаюць развіцця іх любімай славутасці, а ўлады ўжо думаюць, як рэалізаваць вялікія планы.

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу