Дзіцячы парк забаў «Казачная краіна» у Оршы

Орша

Паркі, скверы

Дзіцячы парк забаў «Казачная краіна» у Оршы з’явіўся ў 2008 годзе і з’яўляецца аднагодкам яго маленькіх наведвальнікаў, якія прыходзяць сюды разам з бацькамі. «Какзачную краіну» ужо ахрысцілі беларускім Діснэйлэндам. Раней гэта быў звычайны парк, адзін з многіх. Але, пасля маштабнай рэканструкцыі, на карце Оршы з’явілася «Казачная краіна», гасціннасць якой не ведае межаў. Дзіцячы парк забаў «Казачная краіна» знаходзіцца на беразе Дняпра ў маляўнічым месцы, таму парк набыў асаблівую папулярнасць у вялікіх і маленькіх гараджан, якія з вялікім задавальненнем бавяць там вольны час.

Своеасаблівасць парка складаецца ў тым, што яго жыхарамі з’яўляюцца вулічныя скульптуры, якія ўвасабляюць персанажаў з казак, якія звычайна малым перад сном чытаюць іх бацькі. Пры самым уваходзе ў парк узвышаецца скульптура, у якой маленькі госць можа без цяжкасці пазнаць Гулівера. У парку пражываюць вясёлыя гномы, гарэзлівыя Тры парася і нават Кракадзіл Гена, які іграе на гармоніку сябру Чабурашку. Сезон у «Казачнай краіне» пачынаецца 1 мая, а заканчваецца 1 кастрычніка.

Прайшоўшы казачныя і мульцяшныя статуі, маленькі наведвальнік можа з задавальненнем пакатацца на атракцыёнах. Атракцыёны тут не ўльтрасучасныя і экстрэмальныя, а кранальныя ў сваёй прастаце, якія будуць блізкія любому дзяцяці, што любіць гуляць на дзіцячай пляцоўцы каля дома. Тут можна знайсці і лабірынт у форме вялізнага дыназаўра, у якім задаволены малы будзе лазіць у пошуках выхаду; і дружных дэльфінаў, па якімя, дзякуючы спружынкам, лёгка прыгаць і гуляць;  і, канешне, грандыёзны палац, з якога можна скатвацца ўніх па спецыяльнай горцы. А пакуль дзіця забаўляецца на атракцыёнах, мама з папай могуць адпачыць на прыродзе на беразе Дняпра пад шчэбет птушак, удалечыні ад гарадской мітусні.

Дзіцячы прак забаў «Казачная краіна» у Оршы асабіста ганарыцца сваім амфітэатрам, дзе ўвазе дзяцей і іх бацькоў прапануюцца цікавыя тэатральныя пастановы на любы густ. У парку можна ўзяць на пракат веласіпед або ролікі, каб з вецярком пракаціцца па жывапісных месцах. Калі пасля доўгіх і актыўных прагулак раптоўна напаткала пачуццё голаду, можна паесці ва ўтульным кафэ «Казка» на тэрыторыі парка, дзе маецца як дзіцячае, так і дарослае меню. А на дэсерт прапануецца пакаштаваць салодкай ваты, купленай у ветлівай дзяўчыны. Прыкметны факт: у парку маецца персанальная чыгунка з уражлівым паравозам і сапраўдным машыністам, што вельмі цікава для маленькіх вандроўнікаў. Нядаўна ў парку адкрылі помнік Уладзіміру Караткевічу, які нарадзіўся ў Оршы і напісаў мноства кніг, якія ўваходзяць у культурны фонд беларускага краю.

У такія вясёлым і гарэзлівым месцы час для маленькага наведвальніка пралятае вельмі хутка. Дзіця ўлыбаецца, яно бодрае і актыўнае, а яго вочы напоўнены шчасцем! А што можа быць лепш для бацькоў?

Дзіцячы парк забаў «Казачная краіна» у Оршы – месца, дзе збываюцца мары!

 

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу

Прапануем

, Орша , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 190 km