Навагодні тур «1.11 Незабыўныя канікулы ў Мінску, 3 дні»
Навагодні тур «1.11 Незабыўныя канікулы ў Мінску, 3 дні»
Ідзе пошук прапаноў. Калі ласка, пачакайце ...
У кошт уваходзіць
Сустрэча: на вакзале, трансфер у гатэль, засяленне (адразу па прыбыцці)
Пражыванне: у гатэлі Беларусь *** з аквапаркам, цэнтр горада
Нумары: 1-2-месныя з усімі выгодамі, тэлевізарам, тэлефонам
Харчаванне: 3 сняданкі + 3 абеды + 3 дэгустацыі ў Дудутках
Транспарт: аўтобус туркласа
Экскурсіі з уваходнымі квіткамі ў музеі:
- Аглядная экскурсія па Мінску, Траецкае прадмесце
- Канцэрт камернай музыкі
- Экскурсія ў Музей матэрыяльнай культуры Дудуткі
- 3 дэгустацыі ў Дудутках: ля самагоннага апарата, у пякарні, на млыне
- Экскурсія "Архітэктурныя помнікі Міра і Нясвіжа"
- Экскурсія з уваходнымі квіткамі ў палацавы комплекс у Нясвіжы
- Наведванне Фарнага касцёла ў Нясвіжы
- Экскурсія па Мірскаму замку
Анімацыі: катанне на санках у Дудутках
Аквапарк ў гатэлі 2 гадзіны
Інфармпакет: мапа Мінска, памятка з праграмай і рэкамендацыямі, фірмовыя сувеніры
Праграма
4 студзеня – Прыезд у Мінск, сустрэча на вакзале ля вагона №5 Вашага цягніка з жоўтай таблічкай "тур БЕЛАЯ РУСЬ - Новы год", трансфер у гатэль, рассяленне ў гатэлі (рассяленне адразу пасля прыезда, з 01.00). Выдача інфармпакета (памятка з падрабязнай праграмай, мапа Мінска). Сняданак шведскі стол у рэстарацыі гатэля.
Позні Навагодні сняданак шведскі стол. Аглядная экскурсія па Мінску (4 гадзіны). Падчас экскурсіі Вы даведаецеся пра мінулае горада ў шырокіх гістарычных межах. Полацкае княства, Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Савецкая Беларусь і Рэспубліка Беларусь – такі шлях прайшоў Мінск за стагоддзі…Вы пабачыце найбольш каштоўныя архітэктурныя помнікі горада: Кафедральныя – праваслаўны і каталіцкі – саборы ХVII—XVIII стагоддзяў; Пятра-Паўлаўскую царкву пачатку ХVII стагоддзя і «Чырвоны» касцёл пачатку ХХ стагоддзя; старажытную вуліцу Нямігу, якая пачыналася ад умацаванага Мінскага замка, і маляўнічы Верхні горад…Велічныя ансамблі галоўных плошчаў і праспектаў горада, манументальныя грамадская будынкі эпохі канструктывізма, скверы і паркі раскінуцца перад Вашымі вачыма. Трагедыя жыхароў горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны; сучасны, дынамічны Мінск на мяжы ХХ—ХХI стагоддзяў – усё гэта таксама знойдзе адлюстраванне ў экскурсіі. Шпацыр па Траецкаму прадмесцю, дзе віравала жыццё горада пазамінулага стагоддзя і куды сёння запрашаюць гасцей музеі, сувенірныя лаўкі, утульныя кафэ, корчмы і шмат іншага. Вы таксама пабачыце грандыёзную Мінск-арэну, Кастрычніцкую плошчу з галоўнай елкай краіны, Нацыянальную бібліятэку.
А падчас экскурсііў Гарадскую Ратушу Вы даведаецеся пра працу гарадскога магістрата, традыцыі Магдэбурскага права, старонкі жыцця дарэвалюцыйнага Мінска. Тут Вас чакае паўгадзінны Сяточны канцерт: самыя папулярныя кампазіцыі сусветнай класікі, лепшыя мелодыі 20-га стагоддзя, Калядныя песні ў выкананні квартэта. Гэты канцэрт і завершыць падарожжа па беларускай сталіцы ў часе і прасторы.
Позні абед з келіхам віна ў рэстарацыі гатэля. Свабодны час, прагулкі па Мінску, забавы ў горадзе – усё побач! Начлег у Мінску.
5 студзеня – Сняданак шведскі стол, высяленне з гатэля. Экскурсія Архітэктурныя помнікі Міра і Нявіжа (каля 11 гадзін). Вы пабачыце самыя каштоўныя помнікі Беларусі, занесеныя ЮНЭСКА ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны – замак у Міры і палацава-паркавы ансамбль у Нясвіжы, шматгадовая рэстаўрацыя якіх была завершана ў 2011 годзе. Велічны Мірскі замак, пабудаваны ў першай чвэрці XVI ст., яго яркі архітэктурны воблік, магутныя сцены і вежы, брукаваны ўнутраны двор пакідае незабыўныя ўражанні, якія дапаўняюцца аглядам музейнай экспазіцыі. Пагружэнне ў атмасферу жыцця яго ўладальнікаў пачынаецца з сутарэнняў, дзе захоўваліся харчовыя запасы і знаходзіліся вінныя склепы, і завяршаецца Бальнай залай, аздобленай шыкоўным стылем ракако… Побач з замкам – царква-пахавальня апошніх тытулаваных уладальнікаў замка – князёў Святаполк-Мірскіх, выкананая ў стылі мадэрн. Гістарычная частка мястэчка Мір цудоўным чынам захавала каларыт мінулага ўтульнага мястэчка, дзе на працягу стагоддзяў талакой жылі беларусы, палякі, яўрэі, цыганы, татары… Праваслаўная царква, каталіцкі касцёл, сінагогі, іешыва, дамы рамеснікаў і купцоў фарміруюць ансамбль яго Рынкавай плошчы. Абед.
Паўгадзінны пераезд у Нясвіж – былую сталіцу ардынацыі князёў Радзівілаў. На Рынкавай плошчы гэтага маляўнічага гарадка захавалася ратуша, старажытныя гандлёвыя шэрагі, дамы рамеснікаў; побач – Слуцкая брама (гарадскія вароты XVII ст.). Агляд палацава-паркавага комплекса XVI-XVIII стагоддзяў, пабудаванага Мікалаем Крыштафам Радзівілам “Сіроткай” (архітэктар Д.М. Бернардоні), абкружанага высокімі землянымі валамі і вялікімі сажалкамі. У яго архітэктуры спалучаюцца элементы рэнесанса, барока і класіцызма. Велічны замак-палац уяўляе сабой сістэму злучаных у адзіны ансамбль пабудоў, якія ўтвараюць вытанчаны парадны двор. Агляд уражваючых экспазіцый у палацавым комплексе – парадныя залы палаца (Паляўнічы, Бальны, Партрэтны, Камінны, Залаты і г.д.), жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Прагулка па маляўнічым ПАРКАМ, якія раскінуліся побач з замкам. Знаёмства з фарным касцелам (1593 г., архітэктар Д.М. Бернардоні): велічныя фрэскі храма, якія знаходзяцца ў сутарэннях крыпта – родавая пахавальня Радзівілаў – ставяць гэтую святыню ў лік найбольш каштоўных у Беларусі. Экскурсія апавядае пра гісторыю дынастыі Радзівілаў – аднаго з самых уплывовых родаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, якія пакінулі глыбокі след у культурнай спадчыне беларускага народа і ўсёй еўрапейскай цывілізацыі. Вяртанне ў Мінск, свабодны час. Начлег у Мінску
6 студзеня – Сняданак шведскі стол, высяленне з гатэля. Экскурсія ў Музей матэрыяльнай культуры Дудуткі (каля 5,5 гадзін). Вас чакае ўнікальнае падарожжа: сур'ёзная экскурсія з несур'ёзнымі прыгодамі – дэгустацыяй гарэлкі, катаннем на конях, пачастункамі млынара. Дудуткі – адзін з найбольш наведвальных музеяў Беларусі, музей-скансен. Створаны ў 1995 годзе намаганнямі энтузіястаў на чале з Я. Будзінасам, гэты этнаграфічны музей зараз – адзін з самых цікавых і папулярных у Беларусі! Помнікі народнага побыту, майстэрні беларускай сядзібы ХІХ стагоддзя чакаюць Вас падчас гэтай экскурсіі. Вы пабачыце адзіны ў Беларусі ветраны млын, які дзейнічае і пакаштуеце пачастункі ад млынара; Вы наведаеце ганчарную майстэрню і пабачыце майстра за ганчарным колам, які на Вашых вачах прадэманструе сваё мастацтва лепкі; зазірнеце ў старажытную кузню ХІХ ст. і зможаце выкаваць сабе падкову на шчасце…А яшчэ традыцыйная майстэрня сталярнага мастацтва з унікальнымі інструментамі старых майстроў; маляўнічая хлебапякарня з гісторыяй выпякання хлеба; выстава старажытных аўтамабіляў. І ўсюды – этнаграфічны антураж і інтэрактыўныя дзеянні. Акрамя таго, тут ёсць і стайня з арлоўскімі рысакамі, і страусы, і дзікія кабаны, і іншыя жывёлы. Вас таксама пакатаюць на старажытных карэтах і пралетках, Вы наведаеце маляўнічую паляну пікнікоў, зможаце паглыбіцца ў атмасферу шляхецкай сядзібы. Падчас экскурсіі Вас чакаюць 3 дэгустацыі:
- ля самагоннага апарата (гарэлка, хлеб, салёны агурок, мёд)
- у хлебапякарні (свежавыпячаны хлеб, 3 гатунка сыроў, масла, гарбата)
- на млыне (сялянскі хлеб з салам)
Тут Вы можаце прыдбаць добрыя сувеніры, зрабіць цудоўныя фотаздымкі. Абед у беларускім народным стылі. Вяртанне ў Мінск на вакзал каля 16.00. пакінуўшы рэчы ў камеры захоўвання на вакзале (калі ў Вас позна цягнік), вольны час можна правесці ў гандлёва-забаўляльным цэнтры “Галілеа” ў 3 хвілінах ад вакзала або падземным гандлёвым цэнтры “Сталіца” ў 5 хвілінах хадзьбы… Ад’езд дадому-шчаслівай дарогі!