Ёсць пытанне? +375 (29) 115-49-49, + 7 (499) 350-84-49

Тур «Ахавальнікі Ельні»

Колькасць дзён: 2
Тэма тура: Прыродазнаўчы
Горад адпраўлення: Мінск
Спосаб правядзення: Пешаходная
Час і месца адпраўлення: 08:00 выезд з Мінска. Выезд з паркоўкі каля ст. м. Барысаўскі тракт (на баку БНТУ) прасп. Незалежнасці, 150.
Маршрут: Мінск - Міёры - Заказнік Ельня - Мінск

Ідзе пошук прапаноў. Калі ласка, пачакайце ...

У кошт тура ўваходзіць

  • Начлег на базе адпачынку Актам (двух- або трохмесныя пакоі);
  • харчаванне (абед і вячэра ў суботу, сняданак і пікнік у нядзелю);
  • суправод на маршрутах у заказніках Ельня і Балота Мох;
  • трансфер з Мінска і назад.
Дзеці дапушчаюцца толькі с 8 гадоў. 

Дадаткова

Двухдзённае вандраванне ў адно з самых фантастычных месцаў Беларусі – балота Ельня. Пройдземся ўтоенымі сцежкамі: нашымі гідамі ў гэтыя выходныя стануць мясцовыя захоўнікі Ельні, якія выраслі поруч з балотам і ведаюць гэтыя месцы не па чутках. Запрашаем за новымі маршрутамі і дзіўнымі знаёмствамі!

У гэтым вандраванні мы ўбачым як паўночную, гэтак і паўднёвую частку балота Ельня, пабываем як на вядомых, гэтак і на зусім утоеных ад вачэй маршрутах. Ахавальнікі Ельні - Кася Казачонак с міёрскага боку і Валерый Кавалёнак с шаркаўшчынскай, правядуць да самых прыгожых месцаў балотаў, пазнаёмяць с раслінамі, птушкамі і жывёламі, раскажуць аб сябе, сваё жыццё каля маляўнічага балота. Статус захоўніка прыроднай тэрыторыі прысвойваецца арганізацыяй АПБ (Ахова птушак бацькаўшчыны), а сама сетка такіх захоўнікаў па Беларусі ўхвалена і падтрымваецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Гэта супольнасць актыўных мясцовых людзей, якія любяць свой край і гатовы пацвердзіць гэта справай.

На Ельні мы пазнаём, што завецца озераўкамі і даследуем гэтыя містычныя месцы ўплаў! Тарфяныя азёры на балоце неглыбокія, а вада там прыемнай летняй тэмпературы. Асабліва ў гарачы дзень гэта проста неверагоднае задавальненне - акунуцца ў возера с тарфяным дном. Паверце на слова нашым турыстам: купанне ў Ельні - гэта адно з самых яркіх уражанняў ад вандравання!

Раскажам дэталёвей аб нашы правадыроў. Кася Козаченок, жанчына-легенда, якая ходзіць на паляванне на кабана, рыбачыць, збірае грыбы ўначы. Вядома, яна выдатна арыентуецца на балоце, ведае кожную купіну, можа расказаць аб практычнае выкарыстанне ўсіх ягад і раслін. Яна вырасла проста поруч з балотам, ведае ўсе патайныя сцежкі заказнікаў Ельня і Балота Мох. Гэта будзе дзіўнае знаёмства, якое падорыць вам новы пагляд на балота з боку мясцовай жыхаркі. 

Валерый Кавалёнак - прафесійны фатограф дзікай прыроды з Шаркаўшчыны. Можна сказаць, што ён суседнічае не толькі с людзьмі, але і с птушкамі - выдатна ведае, хто дзе гняздуецца і ў якую пару года і сутак можна заспець птушак хаты. З'яўляецца захоўнікам балота Ельня, выдатна арыентуецца сярод яго маляўнічых абшараў. Правядзе нас да сваіх любых месцаў, па шляху раскажа аб вярховае балота і птушак.

Карта

Cлавутасці

Ландшафтный заказник «Ельня»
Мёры

Ландшафтны заказнік «Ельня» - гэта шырока вядомы біяаб'ект запаведнага фонду Рэспублікі Беларусь. Гэта самы стары азёрна-балацяны комплекс, што зна...


Падрабязна

Вярнуцца да спісу