ПАСЯДЖЭННЕ ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА АСАЦЫЯЦЫІ УДЗЕЛЬНІКАЎ КАСМІЧНЫХ ПАЛЁТАЎ
ПАСЯДЖЭННЕ ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА АСАЦЫЯЦЫІ УДЗЕЛЬНІКАЎ КАСМІЧНЫХ ПАЛЁТАЎ
Пасяджэнне Выканаўчага камітэта Асацыяцыі удзельнікаў касмічных палётаў прайшло ў Мінску з 21 па 26 сакавіка 2018 года.
У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Выканаўчага камітэта асацыяцыі, прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члены аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення да 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі удзельнікаў касмічных палётаў.
Члены Выканаўчага камітэта з Расіі, ЗША, Кітая, Германіі і Францыі абмеркавалі падрыхтоўку да правядзення кангрэса і зацвердзілі яго праграму. У час знаходжання ў Мінску госці наведалі Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, а таксама пляцоўкі правядзення кангрэса і свецкіх мерапрыемстваў: НВЦ «БелЭкспа», Палац Рэспублікі, БелАЗ, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
"ЦЭНТРКУРОРТ" забяспечваў арганізацыйна-тэхнічнае суправаджэнне пасяджэння Выканаўчага камітэта. Мерапрыемства было арганізавана на высокім узроўні, што адзначана падзячным лістом Выканаўчага дырэктара Асацыяцыі.
