XV МІЖНАРОДНЫ З'ЕЗД СЛАВІСТАЎ


Месца правядзення: Мінск
Колькасць удзельнікаў: 600
Даты правядзення:
20.08.2013 - 27.08.2013

Міжнародны з’езд славістаў адбыўся у Мінску 20 – 27 жніўня 2013 г.

У працы з’езду прынялі ўдзел 600 навукоўцаў з Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Іспаніі, Канады, Літвы, Македоніі, Польшы, Расіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Японіі і шматлікіх іншых краін – агульнай колькасцю з 35 краін света. 

Форум быў прысвечаны пытанням развіцця і структуры славянскіх моў, літаратуры, культуры, фальклору, а таксама гісторыі славістыкі. Праграма мерапрыемства ўключала пленарныя і секцыйныя даклады, “круглы стол”, паседжанне па тэматычным блокам, прэзентацыі новых фундаментальных прац па славістыцы, а таксама дзейнасць спецыяльных камісій пры Міжнароднам каміцеце славістаў.

РУП "ЦЭНТРКУРОРТ" забяспечвала арганізацыйнае суправаджэнне мерапрыемства.



Вярнуцца да спісу