ЧЭМПІЯНАТ ЕЎРОПЫ ПА ФЕХТАВАННІ СЯРОД МОЛАДЗІ ДА 23 ГАДОЎ (U 23) 2017


Месца правядзення: Мінск
Колькасць удзельнікаў: 371
Даты правядзення:
21.04.2017 - 25.04.2017

Спаборніцтвы «мушкецёраў», чый узрост не перавышае 23 гадоў, прайшлі ў Палацы спорту 21-25 красавіка 2017 года.

У беларускую сталіцу прыехалі больш за 300 спартсменаў і трэнераў з усіх куткоў Еўропы. 

Славуты фехтавальшчык, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён і дзесяціразовы чэмпіён свету, Кіраўнік ЕКФ Станіслаў Пазнякоў адзначыў, што ў будучыні Беларусь можа разлічваць на правядзенне фехтавальных турніраў не толькі еўрапейскага, але і сусветнага ўзроўню. Член выканкама Міжнароднай федэрацыі фехтавання Макс Гойтар адзначыў, што чэмпіянат прайшоў паспяхова.

Прадпрыемства забяспечвала пражыванне і транспартнае абслугоўванне ўдзельнікаў.

Вярнуцца да спісу