На нашым сайце выкарыстоўваюцца файлы cookies, якія запамінаюць Вашы перавагі і дазваляюць палепшыць узаемадзеянне з сайтам. Застаючыся на нашым сайце, вы даеце згоду на апрацоўку файлаў cookies.
Санаторый «Сасновы бор» у Мінскай вобласці
Адно з лепшых месцаў для адпачынку ў Беларусі — гэта санаторый «Сасновы бор». Ён размешчаны ў Мінскай вобласці, недалёка ад гарадскога пасёлка Радашковічы. Здраўніца знаходзіцца ў найпрыгажэйшым хваёвым бары, у асяроддзі чыстай і некранутай прыроды. Зблізку курорта працякае стронгавая рака Рыбчанка.
Адпачыць з камфортам у санаторыі могуць адначасова да 300 гасцей. Комплекс здраўніцы складаецца з 3-х жылых карпусоў і аднаго будынка для працэдур. Лячэбны корпус звязаны з галоўным крытым пераходам. Там жа размешчаны і басейн. Дзеці ў санаторыі могуць адпачываць з 0 гадоў у суправаджэнні бацькоў, але лячэнне ім прапануецца толькі з 3-х гадоў.
На тэрыторыі комплексу даступны бясплатны Wi-Fi.
Утульны санаторый «Сасновы бор» у Беларусі
Здраўніца была заснавана ў 1980, і з таго моманту кожны сезон зачароўвае адпачывальнікаў выдатным сэрвісам і камфортнымі ўмовамі пражывання. Па выніку атэстацыі санаторыю была прысвоена першая катэгорыя, што ў чарговы раз кажа пра якасны адпачынак і аздараўленне.
На першым паверсе галоўнага корпуса знаходзіцца сталовая з дзвюма абедзеннымі заламі, разлічанымі на 312 чалавек. Харчаванне арганізавана па прынцыпе заказнога меню. Асобна распрацаваны дыетычныя праграмы для людзей з вызначанымі праблемамі са здароўем.
Медыцынскі профіль санаторыі накіраваны на лячэнне хвароб:
нервовай сістэмы;
сістэмы кровазвароту;
органаў дыхання і стрававання;
касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны.
Вольны ад працэдур час можна правесці за рухомымі гульнямі ў бадмінтон, футбол, настольны і вялікі тэніс. Аматарам водных прагулак прапануецца ўзяць напракат лодку ці катамаран. Акрамя гэтага, адпачывальнікі могуць скарыстацца альтанкамі для барбекю, расслабіцца ў фінскай сауне і правесці вячэрні час у танцавальнай зале.
«Сасновы бор»: пазнавальны адпачынак у асяроддзі прыроды
Кошты на адпачынак у санаторыі «Сасновы бор» дэмакратычныя і не адаб’юцца на кішэні, так што турысты могуць цалкам расслабіцца і атрымліваць асалоду ад аздараўлення. Акрамя гэтага, абавязкова варта паглядзець на цікавыя славутасці недалёка ад курорта: да бліжэйшага буйнага горада Маладзечна адлегласць складае 36 км, а да Мінска — 50 км. У сталіцы можна знайсці і наведаць мноства прыгожых месцаў:
Траецкае прадмесце і Верхні горад;
Касцёл Сімеона і Алены;
Музей мініяцюр «Краіна міні» і інш.
Радашковіцкі с / с, 1, 222322, Радашковічы, Мiнская вобласць, Беларусь
Адпачынак у санаторыі «Радон» у Беларусі
Санаторый «Радон» — гэта выдатнае месца для адпачынку і аздараўлення ў Гродзенскай вобласці. Ён размешчаны ў маляўнічым кутку прыроды ў хваёвым лесе на беразе ракі Паніква. Здраўніца была адкрыта ў 1993 годзе, а апошняя рэканструкцыя прайшла ў 2016 годзе. Комплекс складаецца з двух карпусоў, злучаных паміж сабой крытымі пераходамі. Умяшчальнасць санаторыя — 467 чалавек. Вялікі басейн і сауна размешчаны ў адным з карпусоў.
На адпачынак дзеці прымаюцца ў суправаджэнні дарослых з 0 гадоў, а прайсці індывідуальны курс лячэння могуць з 3-х гадоў. Здраўніцы прысвоена вышэйшая катэгорыя, што гарантуе самую лепшую якасць сэрвісу. Харчаванне арганізавана ў дзвюх абедзенных залах на 2-м паверсе галоўнага корпуса. Па папярэдняй замове адпачывальнікі могуць абраць вегетарыянскае, дзіцячае ці дыетычнае меню.
Санаторый «Радон» — прыемны адпачынак і аздараўленне
На тэрыторыі здраўніцы ёсць уласная крыніца радонавых вод, менавіта таму тут так папулярна лячэнне воднымі працэдурамі і сапрапелевымі гразямі. Акрамя гэтага, дзякуючы сучаснаму медыцынскаму абсталяванню і высокай кваліфікацыі лекараў, адпачывальнікі могуць комплексна аднавіць арганізм, зладзіцца з негатыўнымі наступствамі захворванняў касцёва-цягліцавай і мочапалавой сістэмы, а таксама прайсці незвычайныя працэдуры.
Адпачынак у санаторыі «Радон»: бюджэтныя кошты на 2019 год
Курортны комплекс знаходзіцца недалёка ад старажытных гарадоў Беларусі: Навагрудак, Ліда, Дзятлава і інш. Гэты край лічыцца адным з самых багатых гістарычнымі славутасцямі:
Фарны касцёл у Навагрудку;
Лідскі замак Гедыміна;
Каложская царква ў Навагрудку;
Свята-Успенскі манастыр у вёсцы Жыровічы і інш.
231469, Дзятлаўскі р-н, Баравікі, Гродзенская вобласць, Беларусь
Санаторый "Парэчча" знаходзіцца ў маляўнічым месцы на беразе возера Малочнае у вёсцы Парэчча Гродзенскага раёна. Санаторый разлічан на 280 месцаў. Складаецца з 3 спальных карпусоў, лячэбнага корпуса і будынка з басейнам. Корпус нумар 1 злучаны крытыми пераходами з басейнам і лячэбным корпусам. Паміж 2 і 3 карпусамі крытых пераходаў няма. Дзеці ў санаторый прымаюцца з любога ўзросту.
вул.Талстога 9, 231742, Парэчча, Гродзенская вобласць, Беларусь
Гродзенкі санаторый "Жамчужына": выдатны адпачынак у Беларусі
Санаторый "Жамчужына" размешчаны на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, у 4,5 км. ад рысы горада Гродна. Браніруйце пуцёўку ў гэты санаторый, і Вы атрымаеце камфортны адпачынак у маляўнічым месцы – на беразе ракі Нёман. Спрыяльны і ўмераны клімат, чыстае і празрыстае паветра і дубовы гай ствараюць усе ўмовы, якія спрыяюць хуткаму аднаўленню сіл і здароўя.
Перавагі аздараўлення ў санаторыі "Жамчужына" Гродзенскай вобласці
Санаторый "Жамчужына" з'яўляецца адной з лепшых здраўніц Беларусі для сямейнага і дзіцячага адпачынку. Тут усё прызначана для таго, каб адпачыць душой і целам. Тут Вы зможаце падглячыць:
хваробы органаў дыхання,
касцёва-мышачнай сістэмы,
сістэмы кровазвароту.
Ёмістасць санаторыя — 150 месцаў. Усе карпусы - два жылых і адзін лячэбны — аб'яднаны паміж сабой пераходамі з ацяпленнем.
Дыетычнае харчаванне складаецца толькі з натуральных прадуктаў, а кошты на пуцёўкі даступныя ўсім без выключэння.
Адпачываючы ў санаторыі, Вы можаце паглядзець выбітнасці Гродна
Не забывайце, што ў крокавай даступнасці ад Вас знаходзіцца "Горад каралеўскіх палацаў і храмаў" —- раскошны Гродна. Усяго 4 кіламетры з невялікім адлучаюць Вас ад велічнага касцёла Святога Францыска Ксаверыя — жамчужыны не толькі гродзенскага, але і беларускага культавага дойлідства ў цэлым. Вам выпадае ўнікальная магчымасць сумясціць адпачынак з новымі ўражаннямі: убачыць Новы і Стары замкі, прагуляцца па яго ўтульных вуліцах і пасядзець у цені дрэў знакамітага парку Жылібера…
Гасцінны Гродна і яго выбітнасці чакаюць Вас!
вул. Санаторная 26, 230009, Гродна, Гродзенская вобласць, Беларусь
Выдатны адпачынак у санаторыях Беларусі
Санаторый «Рассвет-Любань» — гэта ўнікальнае месца для аздараўлення. Здраўніца ўпершыню адкрыла свае дзверы для адпачывальнікаў у 1983 годзе, а пасля рэканструкцыі 2014 года адпачынак стаў яшчэ камфортней і прыемней. Санаторый «Рассвет-Любань» размешчаны ў Мінскай вобласці сярод хваёвага бора. Недалёка ад яго на адлегласці 12 км знаходзіцца Любанское вадасховішча, а бліжэйшы горад Любань — у 16 км.
Санаторна-курортны комплекс складаецца са стаячых паасобна жылога і лячэбнага карпусоў, а таксама асобных утульных катэджаў. Новае абсталяванне і методыкі лячэння ў санаторыі дазваляюць адольваць захворванні органаў стрававання і дыхання, мочапалавой і касцёва-цягліцавай сістэм, а таксама хваробы злучальнай тканіны. У здраўніцы папулярна і водалячэнне. Такія працэдуры спрыяюць хуткаму і комплекснаму аднаўленню арганізма.
Адпачынак у санаторыі «Рассвет-Любань» па дэмакратычных коштах
Сучаснай здраўніцы прысвоена вышэйшая катэгорыя. Гэта значыць, што для адпачывальнікаў створаны лепшыя ўмовы для пражывання і лячэння. Дзеці прымаюцца ад 0 гадоў у суправаджэнні дарослых, а з трох гадоў ім прызначаюцца лячэбныя працэдуры. Умяшчальнасць санаторыя «Рассвет-Любань» у Беларусі — 367 чалавек. Адпачывальнікі могуць абраць розны тып меню: вегетарыянскае, дыетычнае, дзіцячае, поснае і т. д.
Разнастаіць свой вольны час можна паездкамі ў бліжэйшыя буйныя гарады. У Слуцку абавязкова варта наведаць знакаміты Музей гісторыі слуцкіх паясоў і ўнікальны Касцёл Святога Антонія. У Салігорску можна пабываць поруч з «Эйфелевай вежай» і скульптурай «Кароль-вандроўнік».
223825, Любаньскі раён, п/а Асавец, Мiнская вобласць, Беларусь
Санаторый "Залатыя пяскі": адпачынак і аздараўленне ў Гомельскай вобласці
Санаторый "Залатыя пяскі" размешчаны ў Гомельскай вобласці, на беразе ракі Сож. Па-экалагічнаму чыстая зона, прыбліжанасць да паўнаводнай ракі, паветра, насычанае пахам хвоі – усё гэта дапамагае адпачыць у гомельскай здраўніцы і целам, і душой.
Адпачынак у гомельскім санаторыі спалучаецца з эфектыўным лячэннем
Медыцынскі профіль санаторыя Гомельскай вобласці "Залатыя пяскі" дазваляе ажыццяўляць лячэнне хвароб адпачывальнікаў па сямі кірункам:
Сістэмы кровазвароту,
Органаў стрававання,
Дыхальнай сістэмы,
Хвароб ЦНС,
Гінекалагічных і мочапалавых праблем,
Касцёва-мышачнай сістэмы.
Кожны госць, які прыязджае ў санаторый "Залатыя пяскі", атрымлівае не толькі якасны адпачынак па выдатным кошце, але і ўважлівае стаўленне і індывідуальны падыход да рашэння праблем здароўя.
Тут можа адначасова адпачыць і аздаравіцца 359 чалавек у 7 камфортных спальных карпусах, якія не злучаны пераходамі, а таксама Вы можаце спыніцца ў адным з 9 катэджаў.
У крокавай даступнасці размешчаны выбітнасці Гомеля
Ўсяго ў 40 кіламетрах ад санаторыя "Залатыя пяскі" размешчана жамчужына Палесся Беларусі – Гомель. Калі Вам падабаецца старажытная архітэктура і арыгінальныя выбітнасці, настойліва рэкамендуем забраніраваць пуцёўкі менавіта ў гэту здраўніцу. Вы атрымліваеце ўнікальную магчымасць:
пабываць у раскошным палацы Румянцавых-Паскевічаў,
наведаць уяўленні ў другім па велічыні ў Беларусі цырку і Гомельскім абласным драматычным тэатры,
убачыць велічны храм Святога Мікалая і сабор святых Пятра і Паўла.
247019, Гомельскі раён, паселак Новая Гута, Гомельская вобласць, Беларусь
Санаторый "Беларусія" у Місхоры: куток Беларусі ў Крыме
Cанаторый "Беларусія" размешчаны ля падножжа гары Ай-Петры, на вышыні 100-150 м. над узроўнем Чорнага мора, і акружаны ўнікальным старадаўнім паркам. Здраўніца знаходзіцца ў курортным горадзе Місхор, адлегласць да Ялты складае 15 км. Пуцёўкі ў санаторыю «Беларусь» стануць лепшым варыянтам летняга адпачынку.
Умяшчальнасць санаторыія– 366 месцаў, адпачывальнікі размяшчаюцца ў пяці спальных карпусах.
Адпачынак з дзецьмі ў санаторыі Крыма, Карэіз (Ялта)
Санаторый лепш за ўсё падыходзіць для адпачынку дзяцей з бацькамі дзякуючы мяккаму клімату і цёпламу мору. Для забаўкі дзяцей тут ёсць фантаны і басейны з воднымі горкамі, дзіцячы ігравы пакой і шматлікае іншае.
Лячэбны профіль санаторыі «Беларусія» у Ялце, Місхор
Унікальныя кліматычныя асаблівасці Паўднёвага берага Крыму выкарыстоўваюцца для рэабілітацыі і прафілактыкі захворванняў:
органаў дыхання,
сардэчна-сасудзістай сістэмы,
скуры, падскурнай абалоніны, парушэнняў абмену рэчываў (у цёплую пару года).
У санаторыях Беларусі на Чорным моры створаны ўсе ўмовы для палягчэння сімптомаў хвароб, лячэння і ўзняцця жыццёвага тонусу адпачывальнікаў.
Санаторна-курортавыя пуцёўкі браніруюцца ад 13 дзен /12 начэй!
Кошт разлічваецца за нумар!
Адчуйце сябе, як дома, у санаторыі "Беларусія" на Чорным моры ў Крыме
Мiсхорскiй спуск 2, 298671, пгт. Кореiз, г. Ялта, Рэспубліка Крым, Расія
Санаторый "Беларусь" у цэнтры Сочы
Адпачынак у санаторыі «Беларусь» у Сочы — ідэальны варыянт для тых, хто засумаваў па моры, але пры гэтым жадае, каб якасць паслуг засталася на традыцыйна высокім узроўні, як у сінявокай. «Беларусь» — адно з упадабаных месцаў адпачынку ў Расіі. А таму купіць пуцёўку ў санаторый «Беларусь» у Сочы аддаюць перавагу як расіяне, так і беларусы.
Адна з галоўных пераваг — то, дзе размешчаны санаторый «Беларусь». Ён знаходзіцца прама на марскім узбярэжжы, у 150 метрах ад Чорнага мора. Тэрыторыя ўяўляе сабою вечназялёны дэндрапарк, а таму тут можна адпачываць круглы год, атрымліваючы асалоду ад свежага брызу з мора і паветра, насычанага фітанцыдамі. Сама здраўніца размешчана практычна ў цэнтры горада Сочы, а значыць, да яе славутасцяў рукою дастаць.
Перавагі адпачынку ў санаторыі «Беларусь» у Сочы
У здраўніцы могуць адпачыць адначасова 408 чалавек. Для размяшчэння ёсць два карпусы — Галоўны і Прыморскі, а таксама катэджы з усім неабходным для камфортнага пражывання. Жылыя карпусы не злучаюцца з лячэбным з дапамогай крытых пераходаў, аднак дзякуючы мяккаму паўднёваму клімату ў гэтым няма неабходнасці.
У санаторыі «Беларусь» выдатная культурная праграма. Тут у роўнай ступені надаюць увагу і вольнаму часу, і лячэнню пацыентаў. Аздараўленне ў санаторыі «Беларусь» у Сочы ажыццяўляецца па профілях захворванняў сістэмы кровазвароту, скуры, органаў дыхання, апорна-рухальнага апарата і ЦНС. І гэта не адзіныя плюсы здраўніцы. Тут ёсць:
уласныя крыніцы мінеральных, а таксама гаючых серавадародных вод Мацэста;
вялікая колькасць варыянтаў баўлення вольнага часу ў санаторыі «Беларусь» у Сочы, якія складаюцца з адкрытых і крытых басейнаў з джакузі, трэнажорнай залы, канферэнц-залы і танцавальнай пляцоўкі;
пляж з усім неабходным для камфортнага адпачынку.
Як дабрацца з Мінска ў санаторый «Беларусь»
Калі Вы шукаеце, як сумясціць адпачынак каля мора і аздараўленне, то самы час паспрабаваць з'ездзіць у Сочы. Дабрацца да яго будзе нескладана: аэрапорт знаходзіцца ў 35 км ад здраўніцы, а чыгуначны вакзал — у 5 км. Акрамя гэтага, вы можаце адправіцца ў дарогу на ўласным аўта ці скарыстацца самым зручным і камфортным варыянтам і забраніраваць трансфер на VETLIVA.
Пуцёўкі з Мацэстай браніруюцца ад 14 начэй, санаторныя пуцеукi бранируюцца ад 10 начэй!
вул. Політэхнічная, 62, 354008 Цэнтральны р-н, г. Сочы, Расія
1
2...
476