Фільтр
Сартаваць па:
рэкамендацыі
  • Дзіцячая пляцоўка
  • Дзіцячы пакой
  • Размяшчэнне з хатнімі жывёламі забаронена
  • Wi-Fi
  • Дзіцячая пляцоўка
  • Дзіцячы пакой
ад 224.40 BYN
Санаторый Сасновы бор
Санаторый «Сасновы бор» у Мінскай вобласці Адно з лепшых месцаў для адпачынку ў Беларусі — гэта санаторый «Сасновы бор». Ён размешчаны ў Мінскай вобласці, недалёка ад гарадскога пасёлка Радашковічы. Здраўніца знаходзіцца ў найпрыгажэйшым хваёвым бары, у асяроддзі чыстай і некранутай прыроды. Зблізку курорта працякае стронгавая рака Рыбчанка. Адпачыць з камфортам у санаторыі могуць адначасова да 300 гасцей. Комплекс здраўніцы складаецца з 3-х жылых карпусоў і аднаго будынка для працэдур. Лячэбны корпус звязаны з галоўным крытым пераходам. Там жа размешчаны і басейн. Дзеці ў санаторыі могуць адпачываць з 0 гадоў у суправаджэнні бацькоў, але лячэнне ім прапануецца толькі з 3-х гадоў. На тэрыторыі комплексу даступны бясплатны Wi-Fi. Утульны санаторый «Сасновы бор» у Беларусі Здраўніца была заснавана ў 1980, і з таго моманту кожны сезон зачароўвае адпачывальнікаў выдатным сэрвісам і камфортнымі ўмовамі пражывання. Па выніку атэстацыі санаторыю была прысвоена першая катэгорыя, што ў чарговы раз кажа пра якасны адпачынак і аздараўленне. На першым паверсе галоўнага корпуса знаходзіцца сталовая з дзвюма абедзеннымі заламі, разлічанымі на 312 чалавек. Харчаванне арганізавана па прынцыпе заказнога меню. Асобна распрацаваны дыетычныя праграмы для людзей з вызначанымі праблемамі са здароўем. Медыцынскі профіль санаторыі накіраваны на лячэнне хвароб: нервовай сістэмы; сістэмы кровазвароту; органаў дыхання і стрававання; касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны. Вольны ад працэдур час можна правесці за рухомымі гульнямі ў бадмінтон, футбол, настольны і вялікі тэніс. Аматарам водных прагулак прапануецца ўзяць напракат лодку ці катамаран. Акрамя гэтага, адпачывальнікі могуць скарыстацца альтанкамі для барбекю, расслабіцца ў фінскай сауне і правесці вячэрні час у танцавальнай зале. «Сасновы бор»: пазнавальны адпачынак у асяроддзі прыроды Кошты на адпачынак у санаторыі «Сасновы бор» дэмакратычныя і не адаб’юцца на кішэні, так што турысты могуць цалкам расслабіцца і атрымліваць асалоду ад аздараўлення. Акрамя гэтага, абавязкова варта паглядзець на цікавыя славутасці недалёка ад курорта: да бліжэйшага буйнага горада Маладзечна адлегласць складае 36 км, а да Мінска — 50 км. У сталіцы можна знайсці і наведаць мноства прыгожых месцаў: Траецкае прадмесце і Верхні горад; Касцёл Сімеона і Алены; Музей мініяцюр «Краіна міні» і інш.
  • Радашковіцкі с / с, 1, 222322, Радашковічы, Мiнская вобласць, Беларусь
  • Дзіцячая пляцоўка
  • Wi-Fi ў грамадскіх зонах
Санаторый Радон
Адпачынак у санаторыі «Радон» у Беларусі Санаторый «Радон» — гэта выдатнае месца для адпачынку і аздараўлення ў Гродзенскай вобласці. Ён размешчаны ў маляўнічым кутку прыроды ў хваёвым лесе на беразе ракі Паніква. Здраўніца была адкрыта ў 1993 годзе, а апошняя рэканструкцыя прайшла ў 2016 годзе. Комплекс складаецца з двух карпусоў, злучаных паміж сабой крытымі пераходамі. Умяшчальнасць санаторыя — 467 чалавек. Вялікі басейн і сауна размешчаны ў адным з карпусоў. На адпачынак дзеці прымаюцца ў суправаджэнні дарослых з 0 гадоў, а прайсці індывідуальны курс лячэння могуць з 3-х гадоў. Здраўніцы прысвоена вышэйшая катэгорыя, што гарантуе самую лепшую якасць сэрвісу. Харчаванне арганізавана ў дзвюх абедзенных залах на 2-м паверсе галоўнага корпуса. Па папярэдняй замове адпачывальнікі могуць абраць вегетарыянскае, дзіцячае ці дыетычнае меню. Санаторый «Радон» — прыемны адпачынак і аздараўленне На тэрыторыі здраўніцы ёсць уласная крыніца радонавых вод, менавіта таму тут так папулярна лячэнне воднымі працэдурамі і сапрапелевымі гразямі. Акрамя гэтага, дзякуючы сучаснаму медыцынскаму абсталяванню і высокай кваліфікацыі лекараў, адпачывальнікі могуць комплексна аднавіць арганізм, зладзіцца з негатыўнымі наступствамі захворванняў касцёва-цягліцавай і мочапалавой сістэмы, а таксама прайсці незвычайныя працэдуры. Адпачынак у санаторыі «Радон»: бюджэтныя кошты на 2019 год Курортны комплекс знаходзіцца недалёка ад старажытных гарадоў Беларусі: Навагрудак, Ліда, Дзятлава і інш. Гэты край лічыцца адным з самых багатых гістарычнымі славутасцямі: Фарны касцёл у Навагрудку; Лідскі замак Гедыміна; Каложская царква ў Навагрудку; Свята-Успенскі манастыр у вёсцы Жыровічы і інш.
  • 231469, Дзятлаўскі р-н, Баравікі, Гродзенская вобласць, Беларусь
  • Wi-Fi
  • Пандус
Санаторый Парэчча
Санаторый "Парэчча" знаходзіцца ў маляўнічым месцы на беразе возера Малочнае у вёсцы Парэчча Гродзенскага раёна.  Санаторый разлічан на 280 месцаў. Складаецца з 3 спальных карпусоў, лячэбнага корпуса і будынка з басейнам. Корпус нумар 1 злучаны крытыми пераходами з басейнам і лячэбным корпусам. Паміж 2 і 3 карпусамі крытых пераходаў няма. Дзеці ў санаторый прымаюцца з любога ўзросту.
  • вул.Талстога 9, 231742, Парэчча, Гродзенская вобласць, Беларусь
  • Дзіцячая пляцоўка
  • Дзіцячы пакой
Санаторый Жамчужына
Гродзенкі санаторый "Жамчужына": выдатны адпачынак у Беларусі Санаторый "Жамчужына" размешчаны на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, у 4,5 км. ад рысы горада Гродна. Браніруйце пуцёўку ў гэты санаторый, і Вы атрымаеце камфортны адпачынак у маляўнічым месцы – на беразе ракі Нёман. Спрыяльны і ўмераны клімат, чыстае і празрыстае паветра і дубовы гай ствараюць усе ўмовы, якія спрыяюць хуткаму аднаўленню сіл і здароўя. Перавагі аздараўлення ў санаторыі "Жамчужына" Гродзенскай вобласці Санаторый "Жамчужына" з'яўляецца адной з лепшых здраўніц Беларусі для сямейнага і дзіцячага адпачынку. Тут усё прызначана для таго, каб адпачыць душой і целам. Тут Вы зможаце падглячыць: хваробы органаў дыхання, касцёва-мышачнай сістэмы, сістэмы кровазвароту. Ёмістасць санаторыя — 150 месцаў. Усе карпусы - два жылых і адзін лячэбны — аб'яднаны паміж сабой пераходамі з ацяпленнем. Дыетычнае харчаванне складаецца толькі з натуральных прадуктаў, а кошты на пуцёўкі даступныя ўсім без выключэння. Адпачываючы ў санаторыі, Вы можаце паглядзець выбітнасці Гродна Не забывайце, што ў крокавай даступнасці ад Вас знаходзіцца "Горад каралеўскіх палацаў і храмаў" —- раскошны Гродна. Усяго 4 кіламетры з невялікім адлучаюць Вас ад велічнага касцёла Святога Францыска Ксаверыя — жамчужыны не толькі гродзенскага, але і беларускага культавага дойлідства ў цэлым. Вам выпадае ўнікальная магчымасць сумясціць адпачынак з новымі ўражаннямі: убачыць Новы і Стары замкі, прагуляцца па яго ўтульных вуліцах і пасядзець у цені дрэў знакамітага парку Жылібера… Гасцінны Гродна і яго выбітнасці чакаюць Вас!
  • вул. Санаторная 26, 230009, Гродна, Гродзенская вобласць, Беларусь
  • Wi-Fi
  • Нумары для гасцей з абмежаванымі магчымасцямі
Санаторый Залатыя пяскі
Санаторый "Залатыя пяскі": адпачынак і аздараўленне ў Гомельскай вобласці Санаторый "Залатыя пяскі" размешчаны ў Гомельскай вобласці, на беразе ракі Сож. Па-экалагічнаму чыстая зона, прыбліжанасць да паўнаводнай ракі, паветра, насычанае пахам хвоі – усё гэта дапамагае адпачыць у гомельскай здраўніцы і целам, і душой. Адпачынак у гомельскім санаторыі спалучаецца з эфектыўным лячэннем Медыцынскі профіль санаторыя Гомельскай вобласці "Залатыя пяскі" дазваляе ажыццяўляць лячэнне хвароб адпачывальнікаў па сямі кірункам: Сістэмы кровазвароту, Органаў стрававання, Дыхальнай сістэмы, Хвароб ЦНС, Гінекалагічных і мочапалавых праблем, Касцёва-мышачнай сістэмы. Кожны госць, які прыязджае ў санаторый "Залатыя пяскі", атрымлівае не толькі якасны адпачынак па выдатным кошце, але і ўважлівае стаўленне і індывідуальны падыход да рашэння праблем здароўя. Тут можа адначасова адпачыць і аздаравіцца 359 чалавек у 7 камфортных спальных карпусах, якія не злучаны пераходамі, а таксама Вы можаце спыніцца ў адным з 9 катэджаў. У крокавай даступнасці размешчаны выбітнасці Гомеля Ўсяго ў 40 кіламетрах ад санаторыя "Залатыя пяскі" размешчана жамчужына Палесся Беларусі – Гомель. Калі Вам падабаецца старажытная архітэктура і арыгінальныя выбітнасці, настойліва рэкамендуем забраніраваць пуцёўкі менавіта ў гэту здраўніцу. Вы атрымліваеце ўнікальную магчымасць: пабываць у раскошным палацы Румянцавых-Паскевічаў, наведаць уяўленні ў другім па велічыні ў Беларусі цырку і Гомельскім абласным драматычным тэатры, убачыць велічны храм Святога Мікалая і сабор святых Пятра і Паўла.
  • 247019, Гомельскі раён, паселак Новая Гута, Гомельская вобласць, Беларусь
  • Дзіцячая пляцоўка
  • Wi-Fi ў грамадскіх зонах
Санаторый Беларусiя п. Місхор (Крым, Ялта)
Санаторый "Беларусія" у Місхоры: куток Беларусі ў Крыме Cанаторый "Беларусія" размешчаны ля падножжа гары Ай-Петры, на вышыні 100-150 м. над узроўнем Чорнага мора, і акружаны ўнікальным старадаўнім паркам. Здраўніца знаходзіцца ў курортным горадзе Місхор, адлегласць да Ялты складае 15 км. Пуцёўкі ў санаторыю «Беларусь» стануць лепшым варыянтам летняга адпачынку. Умяшчальнасць санаторыія– 366 месцаў, адпачывальнікі размяшчаюцца ў пяці спальных карпусах. Адпачынак з дзецьмі ў санаторыі Крыма, Карэіз (Ялта) Санаторый лепш за ўсё падыходзіць для адпачынку дзяцей з бацькамі дзякуючы мяккаму клімату і цёпламу мору. Для забаўкі дзяцей тут ёсць фантаны і басейны з воднымі горкамі, дзіцячы ігравы пакой і шматлікае іншае. Лячэбны профіль санаторыі «Беларусія» у Ялце, Місхор Унікальныя кліматычныя асаблівасці Паўднёвага берага Крыму выкарыстоўваюцца для рэабілітацыі і прафілактыкі захворванняў: органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай сістэмы, скуры, падскурнай абалоніны, парушэнняў абмену рэчываў (у цёплую пару года). У санаторыях Беларусі на Чорным моры створаны ўсе ўмовы для палягчэння сімптомаў хвароб, лячэння і ўзняцця жыццёвага тонусу адпачывальнікаў. Санаторна-курортавыя пуцёўкі браніруюцца ад 13 дзен /12 начэй! Кошт разлічваецца за нумар! Адчуйце сябе, як дома, у санаторыі "Беларусія" на Чорным моры ў Крыме
  • Мiсхорскiй спуск 2, 298671, пгт. Кореiз, г. Ялта, Рэспубліка Крым, Расія
  • Wi-Fi
  • Дзіцячая пляцоўка
Санаторый Рассвет-Любань
Выдатны адпачынак у санаторыях Беларусі Санаторый «Рассвет-Любань» — гэта ўнікальнае месца для аздараўлення. Здраўніца ўпершыню адкрыла свае дзверы для адпачывальнікаў у 1983 годзе, а пасля рэканструкцыі 2014 года адпачынак стаў яшчэ камфортней і прыемней. Санаторый «Рассвет-Любань» размешчаны ў Мінскай вобласці сярод хваёвага бора. Недалёка ад яго на адлегласці 12 км знаходзіцца Любанское вадасховішча, а бліжэйшы горад Любань — у 16 км. Санаторна-курортны комплекс складаецца са стаячых паасобна жылога і лячэбнага карпусоў, а таксама асобных утульных катэджаў. Новае абсталяванне і методыкі лячэння ў санаторыі дазваляюць адольваць захворванні органаў стрававання і дыхання, мочапалавой і касцёва-цягліцавай сістэм, а таксама хваробы злучальнай тканіны. У здраўніцы папулярна і водалячэнне. Такія працэдуры спрыяюць хуткаму і комплекснаму аднаўленню арганізма. Адпачынак у санаторыі «Рассвет-Любань» па дэмакратычных коштах Сучаснай здраўніцы прысвоена вышэйшая катэгорыя. Гэта значыць, што для адпачывальнікаў створаны лепшыя ўмовы для пражывання і лячэння. Дзеці прымаюцца ад 0 гадоў у суправаджэнні дарослых, а з трох гадоў ім прызначаюцца лячэбныя працэдуры. Умяшчальнасць санаторыя «Рассвет-Любань» у Беларусі — 367 чалавек. Адпачывальнікі могуць абраць розны тып меню: вегетарыянскае, дыетычнае, дзіцячае, поснае і т. д. Разнастаіць свой вольны час можна паездкамі ў бліжэйшыя буйныя гарады. У Слуцку абавязкова варта наведаць знакаміты Музей гісторыі слуцкіх паясоў і ўнікальны Касцёл Святога Антонія. У Салігорску можна пабываць поруч з «Эйфелевай вежай» і скульптурай «Кароль-вандроўнік».
  • 223825, Любаньскі раён, п/а Асавец, Мiнская вобласць, Беларусь
  • Дзіцячая пляцоўка
  • Дзіцячы пакой