Аглядная экскурсія па горадзе Мінску
Аглядная экскурсія па горадзе Мінску
Ідзе пошук прапаноў. Калі ласка, пачакайце ...
У кошт уваходзіць
- Транспартнае абслугоўванне
- Экскурсійнае абслугоўванне
Праграма
Экскурсія па выбітнасцях Мінска
Наша экскурсія дапаможа Вам пазнаёміцца з выдатным горадам, якi адзначае сёлета свой 950 гадовы юбілей — з горадам Мінскам.
Экскурсійны тур пачынаецца ад Ратушы (пл. Свабоды, 2а).
Вы наведаеце Прывакзальную плошчу і адзін з сімвалаў горада Мінска — «Брама горада» — дзве адзiнаццацi павярховыя вежы, размешчаныя сіметрычна, пазнаёміцеся з працамі скульптара Уладзіміра Жбанава «Незнаёмка» і «Дзяўчынка пад дзіравым парасонам» у Міхайлаўскім скверы.
Далей Вы праедзеце па праспекце Незалежнасцi — з самым вялікім у свеце і найбольш цэласным комплексам забудовы ў стылі сталінскі ампір.
Аглядная экскурсія па Мінску вядзе нас у Верхні горад
З намі Вы наведаеце сэрца беларускай сталіцы — Верхні горад, месца з найбольшай колькасцю славутасцяў Мінска на невялікай тэрыторыі. Адсюль пачалася гісторыя каменных пабудоў города. Цэрквы, музеі, архітэктурныя пабудовы розных стыляў і эпох, пакажуць Вам калейдаскоп з жыцця рознага Мінска, Вы ўбачыце самы старажытны будынак у Мiнску — Сабор святых Пятра і Паўла, які захоўваецца ў першасным выглядзе ўжо больш за 400 гадоў!
Усе славутасці Мінска ў нашай агляднай экскурсіі
Наша аўтобусна-пешаходная экскурсія вядзе па праспекту Пераможцаў, дзе мы ўбачым новы будынак музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, парк Перамогі, велічную плошчу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і самы спартыўны раён горада са шматпрофільным культурна-спартыўны комплексам «Мінск-Арэна».
Забраніраваўшы аглядную экскурсію па Мінску, Вы абавязкова прагуляецеся па галоўнай турыстычнай славутасці горада —Траецкаму прадмесццю, з яго непаўторным каларытам, а на Востраве Мужнасці і Смутку (Востраў Слёз), Вы зможаце аддаць даніну памяці воінам-інтэрнацыяналістам і загадаць жаданне, патрымаўшы за крыло анёла.
Займальная экскурсія па Мінску працягваецца
У заканчэнні нашай паездкі, Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з дзіўнай духоўна-інтэлектуальнай скарбніцай беларускага народа — будынкам Нацыянальнай бібліятэкі, які з'яўляецца не толькі самай багатай скарбнiцай кніг, але і велізарным мультыфункцыянальным цэнтрам, дзе сумясціліся высокія тэхналогіі, ультрасучасны дызайн і незвычайная архітэктура.
Прадугледжана 4 выхада з аўтобуса для агляду: на плошчы Незалежнасці, на плошчы Свабоды, у Траецкім Прадмесцi (Востраў Смутку і Мужнасці) і каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Экскурсаводы з задавальненнем адкажуць на любыя Вашы пытанні, пазнаёмяць з горадам, падкажуць цікавую для Вас інфармацыю!
Чакаем Вас на нашай экскурсіі!
Карта
Водгукi
Падобныя прапановы

- Мінск - Нясвіж - Мір - Мінск (з уваходнымі квіткамі ў Мір і Нясвіж)
Час пачатку: 9:00
Дата тура: 08.09.2022, 10.09.2022, 15.09.2022, 17.09.2022
Абед
Колькасць гадзін: 11

- Менск- Жодзіна- Менск
Дата тура: 20.08.2022, 27.08.2022, 03.09.2022, 10.09.2022
Без харчавання
Колькасць гадзін: 4

- Мінск - Залессе - Смаргонь - Солы - Астравец - Гервяты - Мінск
Час пачатку: 9:00
Дата тура: 10.09.2022, 17.09.2022, 24.09.2022, 01.10.2022
Абед
Колькасць гадзін: 11

- г.Мінск - музейны комплекс Дудуткі (д.Дудзічы) - г.Мінск
Дата тура: 20.08.2022, 21.08.2022, 27.08.2022, 28.08.2022
Колькасць гадзін: 4.3