Калядны тур «4.2 На канікулы ў каралеўскім Гродна, 3 дні»
Калядны тур «4.2 На канікулы ў каралеўскім Гродна, 3 дні»
Ідзе пошук прапаноў. Калі ласка, пачакайце ...
У кошт уваходзіць
Пражыванне: у гатэлі Сямашка*** з басейнам, цэнтр горада
Нумары: 1-2-мясцовыя з усімі выгодамі, тэлевізарам, тэлефонам
Харчаванне: 3 сняданкі + 3 абеды
Транспарт: трансфер у гатэль; на экскурсіях аўтобус туркласа
Экскурсіі з уваходнымі квіткамі ў музеі:
- Аглядная экскурсія па Гродна
- Экскурсія па Замкавай гары Гродна
- Экскурсія ў музей Новага замка
- Экскурсія ў Музей рэлігіі ў Гродна
- Экскурсія ў сінагогу
- Экскурсія ў сярэднявечны замак у Лідзе
- Экскурсія ў этнакультурны комплекс "Млын"
- Тэатралізаваная анімацыя
- Дэгустацыя піва і дэгустацыя хлеба
- Экскурсія ў агратурысцкі комплекс Каробчыцы
- Катанне на дыліжансе або санях
Інфармпакет: мапа, памятка, сувенір.
Праграма
3 студзеня – прыезд у Гродна, сустрэча на вакзале ля вагона № 5 Вашага цягніка з таблiчкай "Тур Белая Русь - Новы год", трансфер у гатэль, рассяленне ў гатэлі (рассяленне адразу па прыбыцці, з 00.10). Выдача інфармпакета (памятка з падрабязнай праграмай, мапа горада, сувеніры). Сняданак шведскі стол у рэстаране гатэля. Аглядная аўтобусна-пешаходная экскурсия па Гродна, якая пазнаёміць Вас з помнікамі горада-музея. У мінулым горад выконваў ролю сталіцы Рэчы Паспалітай, з ім звязаны лёсавызначальныя падзеі нашай гісторыі. Каралеўскі гатычны замак у Гродна (т.зв. Стары Замак) паўстаў у часы Вітаўта, у канцы XVI ст. кароль Стэфан Баторый перабудаваў яго ў рэнесансны палац, які адыграў значную ролю ў гісторыі дзяржавы. Побач знаходзіцца Новы Замак (XVIII ст.), дзе праходзілі драматычныя падзеі другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай - так званы "Нямы сойм". Абодва замкі маляўніча раскінуліся на высокім крутым беразе Нёмана; агляд тэрыторыi замкаў.
У гісторыка-культурнай спадчыне Гродна вядучую ролю адыгрываюць выдатныя архітэктурныя ансамблі розных эпох і стыляў. Пабудовы гродзенскай архітэктурнай школы XII ст. суседнічаюць з будынкамі мадэрністаў і канструктывістаў XX ст. Акрамя таго, готыка, рэнесанс, сталае барока і строгі класіцызм. Самы манументальны і вытанчаны гродзенскі касцёл - Фарны (былы езуіцкі, 1703 г.) дзівіць веліччу фасада і скульптурным багаццем інтэр'еру; наведванне касцёла з унікальным алтаром. Гродна - горад інтэрнацыянальны, у ранейшыя стагоддзі значную яго частку складала габрэйскае насельніцтва. Наведванне велічнай сінагогі, старанна адрэстаўраванай у мінулым годзе. А найбольш поўная інфармацыя пра жыццё горада ў мінулыя стагоддзі прадстаўлена ва ўтульным Музеі гісторыі рэлігіі, у якім сабрана вялікая калекцыя артэфактаў.
У Гродна мноства касцёлаў і цэркваў; тут знаходзіцца самая старая царква Беларусі - Каложская, пабудаваная яшчэ ў XII ст.; наведванне царквы з дзівоснай кладкай. На вуліцах, што разыходзяцца ва ўсе бакі ад былой Рынкавай плошчы, захаваліся шматлікія манастыры - каталіцкія (бернардынскі, брыгіцкі, францысканскі) і праваслаўны Раства Багародзіцы, а таксама асабнякі шляхты і шэрагавая забудова.
Экскурсія таксама знаёміць з дзейнасцю гродзенскага рэфарматара Антонія Тызенгаўза і створаным ім прадмесцем Гарадніца. На вуліцах горада Вы ўбачыце старадаўнюю шэрагавую грамадзянскую забудову горада і зразумееце, што такое "чалавечы" маштаб у архітэктуры. Экскурсія завершыцца на галоўнай пешаходнай вуліцы Гродна - Савецкай, якая захавала чароўнасць і вытанчанасць старадаўняга горада дзякуючы каваным кратам балконаў, яркай размалёўцы дамоў, наяўнасці шматлікіх кафэ са старадаўнімі інтэр'ерамі і смачнымі дэсертамі.
Абед. Вольны час, прагулкі па горадзе, набыццё сувеніраў - усё побач! Наведванне басейна ў гасцініцы. Начлег у Гродна.
4 студзеня - сняданак шведскі стол, высяленне з гасцініцы.
А затым - Экскурсія ў Ліду. Горад Ліда - старадаўні горад на захадзе Беларусі, які быў заснаваны ў канцы XIV стагоддзя і ў 1590 годзе атрымаў Магдэбургскае права. Старажытны горад па праву ганарыцца самым манументальным ў Беларусі замкам, закладзеным амаль сямсот гадоў таму назад (1323 г.) вялікім князем Гедымінам, чый унук Уладзіслаў II Ягайла праз стагоддзе будзе адзначаць у замкавых сценах свой шлюб з князёўнай Соф'яй Гальшанскай. Экскурсія па замку, а затым - цікавая тэатралізаваная анімацыя "Вяселле Ягайлы", якая апавядае аб ўрачыстым прыёме ў 1422 г. лідскай шляхтай шлюбнай пары Уладзіслава II Ягайлы і Соф'і Гальшанскай, якія паклалі пачатак манархічнай дынастыі Ягелонаў, якая кіравала ў Еўропе амаль 200 гадоў. Тэатралізаваная мініяцюра дазволіць Вам паглыбіцца ў зачаравальныя эпохі мінулага, а сярэднявечныя гульні (стральба з лука і катапульты, баі на мячах з рыцарамі) дададуць вастрыні відовішчу. Пачастунак ад рыцараў. У горадзе захаваліся таксама культавыя пабудовы ХVIII-XIX стагоддзяў - Крыжаўзвіжанскі касцёл у стылі барока і кафедральны праваслаўны сабор Св. Міхаіла (былы касцёл піяраў), выкананы ў формах класіцызму.
Абед. Пераезд у Турысцкі комплекс "Вясёлы млынар" у 20 хвілінах ад Ліды. Тэатралізаванае прадстаўленне на гістарычную тэматыку; дэгустацыя свежаспечанага хлеба; "вэнджаная дошка" з уласнай вяндлярні – усё гэта прыемная прэамбула да сытнага абеду. Абед у традыцыях шляхты і рыцараў. Нас чакае і дэгустацыя піва, бо ўжо 300 гадоў робяць напой з хмелю і соладу ў сталіцы беларускага броварства — Лідзе. Вяртанне ў Гродна, начлег у Гродна.
5 студзеня – сняданак шведскі стол.
Працягнем знаёмства с Гродна праз экскурсію ў музей Новага Замка (XVIII ст..), дзе праходзілі драматычныя падзеі другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай — так званы “маўклівы сойм”. Экскурсія па гістарычнай частцы экспазіцыі замка дапоўніць уражанне аб значэнне горада для краіны – і проста цікавая!
Далей наш шлях ляжыць у турысцкі комплекс Каробчыцы - своеасаблівы музей пад адкрытым небам, размешчаны ўсяго ў 10 км ад Гродна. Гэта - 16 гектараў тэрыторыі, стылізаванай пад старадаўнюю беларускую сядзібу XIX стагоддзя: з маляўнічымі пабудовамі, дамамі рамеснікаў, ландшафтамі. Архітэктары і дызайнеры стварылі цікавы і захапляльны комплекс, дзе можна паглыбіцца ў побыт шляхецкай сядзібы, зрабіць выдатныя фатаграфіі, ды і проста адпачыць. Падчас агляднай экскурсіі па комплексе Вы ўбачыце кузню, домік разьбяра па дрэве, стайню, цыганскую кібітку, маляўнічыя садовыя альтанкі. Вы агледзіце вальеры з жывёламі (коні, поні, страусы, алені, паўліны, фазаны), пракаціцеся на дыліжансе або санях. А ў вытанчаных інтэр'ерах рэстарана "Замак Зеваны" з фантанамі, вітражамі, камінам можна выпіць кавы ці духмянай гарбаты.
Абед. Вяртанне ў Гродна, вольны час, прагулкі. Начлег.