Ёсць пытанне? +375 (29) 115-49-49, + 7 (499) 350-84-49

Экскурсія «Ельня»

Экскурсія «Ельня»

Колькасць дзён: 1
Спосаб перамяшчэння: Пешаходная
Працягласць тура (км): 500
Працягласць (часы): 15
Тэма тура: Прыродазнаўчы
Горад адпраўлення: Мінск
Спосаб правядзення: Зборная
Час і месца адпраўлення: Выезд з Мінска ў 7 раніцы. Адпраўленне на мікрааўтобусе са ст.м. Барысаўскі тракт, ад паркоўкі на старане БНТУ прасп. Незалежнасці, 150.
Маршрут: Мінск - Заказнік Ельня - Мінск

Ідзе пошук прапаноў. Калі ласка, пачакайце ...

У кошт уваходзіць

  • харчаванне (лёгкі перакус на маршруце і абед-пікнік пасля паходу);
  • суправод на маршруце;
  • наведанне экалагічнага класа;
  • трансфер з Мінска і назад.

У кошт не ўваходзіць

З сабой турыстам неабходна мець:
- гумовыя боты;
- ёмістасць для пітной вады;
- талерку (глыбокую), лыжку, відэлец, кружку,
- галаўны ўбор;
- дажджавік.
Калі ў вас чагосьці няма са спісу вышэй, калі ласка, як мінімум за 3 дні да старту падарожжа паведаміце пра гэта ў лісце на адрас support@vetliva.com (з указаннем дэталяў, напрыклад, патрэбнага вам памеру ботаў).

Апцыянальна:
- сонцаахоўны крэм;
- рэпелент;
- тэрмас;
- перакус, калі лічыце неабходным,
- купальнік, плаўкі, ручнік - для купання ў балотных азёрах.

Падрабязней
Подробнее

Дадатковая інфармацыя

Вандроўка ў адно з самых фантастычных месцаў Беларусі – балота Ельня.  Наведаем экалагічны цэнтр, адправімся ў пешы паход па балоце, а перад вяртаннем у Мінск на беразе возера арганізуецца смачны абед-пікнік з мясцовых прадуктаў.

Вы даведаецеся цікавую інфармацыю аб жыццё "лёгкіх" Беларусі, па-сапраўднаму ступіце ў балота, падыхаеце чыстым (!) паветрам, паплаваеце ў мясцовых азёрах. Убачыце расянку, пройдзецеся па мяккім сфагнуме, удыхняце водар багуну. Пэўна, пасля гэтага дня, балота стане для вас адным з упадабаных месцаў для адпачынку! 

Нашым правадыром будзе мясцовы жыхар Валерый Кавалёнак - прафесійны фатограф дзікай прыроды. Можна сказаць, што ён суседнічае не толькі с людзьмі, але і с птушкамі - выдатна ведае, хто дзе гняздуецца і ў якую пару года і сутак можна заспець птушак дома. З'яўляецца захоўнікам балота Ельня, выдатна арыентуецца сярод яго маляўнічых абшараў. Правядзе нас да сваіх любых месцаў, па шляху раскажа аб вярховае балота і птушак. 

На Ельні мы даведаемся, што завецца азераўкамі і даследуем гэтыя містычныя месцы ўплаў! Тарфяныя азёры на балоце неглыбокія, а вада там прыемнай летняй тэмпературы. Асабліва ў гарачы дзень гэта проста неверагоднае задавальненне - акунуцца ў возера с тарфяным дном. Паверце на слова нашым турыстам: купанне ў Ельні - гэта адно з самых яркіх уражанняў ад вандравання!

Відэа

Водгукi

Мы будзем рады атрымаць Ваш водгук аб месцы, якое вы наведалі. Гэта дасць нам магчымасць стаць яшчэ лепш, а іншым падарожнікам дапаможа падабраць падыходны варыянт.

Падобныя прапановы

  • Мінск - Мір - Нясвіж - Мінск (з уваходнымі квіткамі ў Мір і Нясвіж)
  • Час пачатку: 09:00 ад гасцініцы Беларусь (вул. Старажоўская, 15).
  • Абед
  • Колькасць гадзін: 11

85.00 BYN
ад 76.50 BYN
  • Мінск - Завод БЕЛАЗ - Мінск
  • Час пачатку: 09.30
  • Дата тура: кожны тыдзень па суботах
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін: 5

ад 41.00 BYN
  • Даступна для аплаты на месцы
  • Прывакзальная плошча - плошча Незалежнасці - Нацыянальная бібліятэка - плошча Свабоды - праспект Пераможцаў - Мінск-Арэна - Траецкае прадмесце - Прывакзальная плошча.
  • Час пачатку: 14:00
  • Дата тура: кожны дзень
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін: 3

ад 25.00 BYN
  • Даступна для аплаты на месцы
  • пл. Свабоды - пр-т Пераможцаў - Панарама гістарычнага цэнтра - Сувораўская вучэльня - Траецкае прадмесце - вул. Леніна - пр-т Незалежнасці - Плошча Незалежнасці - Прывакзальны пляц - Стадыён Дынама - вул. Кастрычніцкая - парк ім. М. Горкага - Плошча Перамогі - раён Асмолаўка - Вялікі тэатр Оперы і Балета - сквер Марата Казея - вул. Зыбіцкая - Дварэц Рэспублікі, тэатр Я. Купалы - пл. Свабоды.
  • Час пачатку: 12:00, 14:00, 16:00, 18:00, 20:00
  • Дата тура: Кожны дзень
  • Колькасць гадзін: 1,3

ад 25.00 BYN

Cлавутасці

Ландшафтный заказник «Ельня»
Мёры

Ландшафтны заказнік «Ельня» - гэта шырока вядомы біяаб'ект запаведнага фонду Рэспублікі Беларусь. Гэта самы стары азёрна-балацяны комплекс, што зна...


Больш падрабязна

Вярнуцца да спісу