Экскурсія ў Бярэзінскі запаведнік
Экскурсія ў Бярэзінскі запаведнік
Ідзе пошук прапаноў. Калі ласка, пачакайце ...
У кошт уваходзіць
Кошт экскурсіі ўлучае:
- Экскурсія на аўтобусе туркласса
- Ўваходныя квіткі ў Музей прыроды
- Агляд вальер з жывёламі
- Тэатралізаванае прадстаўленне
- Абед
Праграма
Навагодняя экскурсія ў Бярэзінскі запаведнік дазволіць Вам пазнаёміцца с выдатнай прыродай Беларусі, адчуць навагодні каларыт і проста выдатна прабавіць час! Вы ўбачыце найпрыгожыя ландшафты Беларусі - т. зв. "Беларускую Швейцарыю". Бярэзінскі біясферны запаведнік быў створаны ў 1925 годзе; гэта найстарая і адзіная ў Беларусі падахоўная прыродная тэрыторыя самага высокага рангу. Запаведнік - сапраўдны эталон натуральнай прыроды, тут вылучная разнастайнасць флоры і фаўны.
Падчас экскурсіі па запаведніку Вы ўбачыце старажытны лес са мноствам стагадовых дрэваў і пышныя ландшафты запаведніка. Вы таксама наведаеце ўнікальны Музей Прыроды: багатая калекцыя экспанатаў, агучаная экспазіцыя жывёльнага свету ўяўляюць поўную палітру флоры і фаўны Беларусі. Потым — прагляд маляўнічай відэастужкі пра запаведнік.
Вы таксама агледзьце вальеры с жывёламі "Лясны заапарк": найвялікую цікавасць уяўляе т. зв. вялікая еўрапейская пяцёрка - зубр, лось, мядзведзь, воўк, рысь - і не толькі! Зубр занесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу. Гэта найболей буйнае ў Еўропе і адно з найстаражытных жывёл нашай планеты, якое адносіцца да роду бізонаў. Зуброў можна ўбачыць і ў вальерах, і каля месцаў падкормаў, дзе яны атрымваюць сена і сакавітыя кармы.
А потым - тэатралізаванае прадстаўленне с Дзедам Марозам і яго сябрамі, музыкай, іграмі і частункамі. Перад Вамі разгуляецца цэлы невялікі спектакль, дзе будзе весела і цікава. А потым Вас чакае смачны абед.
Вяртанне ў Мінск.
Мова правядзення
Руская мова