Экскурсія ў Аптэкарскі сад
Экскурсія ў Аптэкарскі сад
Ідзе пошук прапаноў. Калі ласка, пачакайце ...
У кошт уваходзіць
- Экскурсійнае абслугоўванне па праграме;
- Уваходныя квіткі ў Дэндралагічны сад Гомзы;
- Уваходныя квіткі ў Аптэкарскі сад;
- Транспартныя паслугі з г.Мінска;
- Суправаджэнне на маршруце;
- Дэгустацыя зелкавай гарбаты.
У кошт не ўваходзіць
харчаванне ( обед) - ад 15 BYN
Праграма
09:00 - Адпраўленне групы з г. Мінска.
Наша экскурсiйная вандроўка пазнаёмiць з Нарачанскім краем - найпрыгажэйшым рэгіёнам Беларусі, дзе лясы углядаюцца ў шматлікія празрыстыя азёры і рэкі і дзе знаходзiцца самае вялікае возера краіны - Нарач. Гэта зямля з багатай гісторыяй, дзіўнай архітэктурай і неверагоднай прыродай.
Паміж азёрамі Нарач і Мястра таiцца Дэндралагічны сад імя С.А. Гомзы, дзе можна пазнаёміцца 400 відамі раслін пяці розных батанiка-геаграфічных зон Зямлі.
На тэрыторыі саду знаходзіцца і Музей лесу, дзе раскажуць аб асноўных лесаўтваральных пародах Беларусі. З назіральнай пляцоўкі перад вандроўнiкамi адкрываецца цудоўная панарама на тэрэторыю дендрасаду, бліжэйшыя азёры і наваколлі.
Далей мы наведаем дзіўнае месца - Аптэкарскі сад - адзіны аб'ект у Беларусі, дзе вырошчваюць рэдкія лекавыя расліны, узяўшы за аснову на шматгадовы вопыт еўрапейскіх кляштараў. Больш за 200 відаў лекавых, дэкаратыўных, рэдкіх раслін, а таксама раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, размяшчаюцца ў выглядзе тэматычных кветнікаў i раслінных арт-аб'ектаў.
Ва ўтульнай фiта-гасцёўні мы зможам прадэгуставаць ужо гатовыя кампазіцыі гарбаты з лекавых зелак, а ў фіта-краме будзе магчымасць набыць карысныя сувеніры ў выглядзе лячэбных траў, збораў, аромо-сашэ.
Вяртанне ў г. Мiнска каля 18:00.
Неабходныя дакументы
Ліст браніравання
Карта
Водгукi
Мы будзем рады атрымаць Ваш водгук аб месцы, якое вы наведалі. Гэта дасць нам магчымасць стаць яшчэ лепш, а іншым падарожнікам дапаможа падабраць падыходны варыянт.Падобныя прапановы

- Мінск - Нясвіж - Мір - Мінск (з уваходнымі квіткамі ў Мір і Нясвіж)
Час пачатку: 9:00
Дата тура: 26.05.2022, 28.05.2022, 02.06.2022, 04.06.2022
Абед
Колькасць гадзін: 11

- Менск- Жодзіна- Менск
Дата тура: 28.05.2022, 04.06.2022, 11.06.2022, 18.06.2022
Без харчавання
Колькасць гадзін: 4

- Мінск - Залессе - Смаргонь - Солы - Астравец - Гервяты - Мінск
Час пачатку: 9:00
Дата тура: 28.05.2022, 04.06.2022, 11.06.2022, 18.06.2022
Абед
Колькасць гадзін: 11

- г.Мінск - музейны комплекс Дудуткі (д.Дудзічы) - г.Мінск
Дата тура: 22.05.2022, 28.05.2022, 29.05.2022, 04.06.2022
Колькасць гадзін: 4.3