Экскурсія «Браслаўскі калейдаскоп»
Экскурсія «Браслаўскі калейдаскоп»
Маршрут: Мінск - Відзы - Браслаў - гара Маяк - Слабодка - Мінск
Ідзе пошук прапаноў. Калі ласка, пачакайце ...
Праграма
Шырыня і прастор прыродных карцін адной з найпрыгожых азёрных сістэм Беларусі - Браслаўскага краю; чараўніцтва зеляніны і пясчаных берагоў, астравоў, водмеляў - усё гэта шчодра падорыць Вам гэта экскурсія ў Беларускае Паазёр'е. Першым пунктам нашага маршруту стане вёска Відзы, дзе знаходзіцца грандыёзны касцёл Божага Нараджэння Дзевы Марыі. У розных крыніцах паказваецца вышыня храма ад 59 до 76 м. У кожным разе, гэта адзін з самых высокіх (а магчыма, і самы высокі) касцёлаў Беларусі. І адзін з самых прыгожых!
Сістэма Браслаўскіх азёр, назву якім даў горад Браслаў, характарызуецца некранутай прыродай і яркімі помнікамі даўніны. Азёры займаюць тут 10 % тэрыторыі. Прыгажосць і эстэтычную каштоўнасць гэтаму краю надаюць мудрагелістыя карункі з больш чым 30 азёр, злучаных міжсобку пратокамі, а таксама маляўнічыя ўзгоркі, пакрытыя лесам, якія адлучаюць адно возера ад іншага.
Змесцаваны ў самым цэнтры групы азёр горад Браслаў - і ў мінулым, і сёння - фармуецца вакол Замкавай гары. Нерэгулярнае планаванне са звілістымі вуліцамі і маляўніча раскіданымі на пагорках "камяніцамі" надае адменнае зачараванне гэтаму кутку азёрнай сталіцы. У горадзе захаваліся ўзоры народнага драўлянага дойлідства, а таксама характэрная ансамблевая забудова ў стылі мадэрн. Два культавыя помнікі канцы 19 ст. сваімі вежамі фармуюць выразны сілуэт горада - Царква Спачыну і касцёл Божага Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дзе захоўваецца каранаваны абраз Божай Маткі. З Замкавай гары адкрываецца незабыўная панарама Браслава.
Падчас экскурсіі Вы пазнаёміцеся з найболей цікавымі прыроднымі і гістарычнымі аб'ектамі Нацыянальнага парка "Браслаўскія азёры", палюбуецеся цудоўнай карцінай азёрных пейзажаў з гары "Маяк" (у Браслаўскім раёне ўсяго каля 200 азёр!), зможаце выпіць лекавай вады з лясной крыніцы.
У змесцаванай паміж азёрамі вёсцы Слабодцы знаходзіцца касцёл Промыслу Божага, які таксама часта завуць храмам Сэрца Ісуса. Беласнежная святыня дзякуючы сваёй прыгажосці і багатай гісторыі з'яўляецца знакам усёй Браслаўшчыны. Запасьцеся фотаапаратам, зручнай абаўю, добрым настроем - Вас чакае цудоўны дзень!
Мова правядзення
Руская мова
Дадатковая інфармацыя
Аўтобус пазначаны жоўтай таблічкай на лабавым шкле з назвай экскурсіі. Просім Вас быць за 15 хвілін да часу адпраўлення, адзначыцца ў экскурсавода ў спісе і заняць месцы ў аўтобусе.
Неабходныя дакументы
Ліст браніравання
Карта
Водгукi
Мы будзем рады атрымаць Ваш водгук аб месцы, якое вы наведалі. Гэта дасць нам магчымасць стаць яшчэ лепш, а іншым падарожнікам дапаможа падабраць падыходны варыянт.Падобныя прапановы

- Мінск - Парк гісторыі Сула - Рубяжэвічы - Мінск
Час пачатку: 9:00
Дата тура: 30.04.2021, 02.05.2021
Абед
Колькасць гадзін: 8

- Мінск - Дудуткі - Мінск
Час пачатку: 14.00
Дата тура: 17.04.2021, 24.04.2021, 01.05.2021, 08.05.2021
Без харчавання
Колькасць гадзін: 5

- Мінск - Мір - Нясвіж - Мінск (з уваходнымі квіткамі ў Мір і Нясвіж)
Час пачатку: 9:00
Дата тура: 24.04.2021, 01.05.2021, 08.05.2021, 29.05.2021
Абед
Колькасць гадзін: 11

- Мінск - Полацк - Мінск
Час пачатку: 7:30
Дата тура: 17.04.2021, 22.05.2021
Абед
Колькасць гадзін: 13