Экскурсія «Беларуская мазаіка»
Экскурсія «Беларуская мазаіка»
Ідзе пошук прапаноў. Калі ласка, пачакайце ...
У кошт уваходзіць
Экскурсія на аўтобусе туркласса
Экскурсія-анімацыя "Залеская сядзіба муз" з уваходнымі квіткамі
Экскурсія па парку ў Залессі
Наведванне храмаў у Смаргоні, Солах, Астраўцы
Экскурсія ў касцёл Святой Тройцы ў Гервятах
Абед у рэстаране
Фірмовы сувенір
Праграма
Старавіленскі шлях, абыходзячы старажытныя гарады Заслаўе і Маладзечна, вядзе нас у паўночна-заходнюю частку Беларусі, надзеленую прыродай краявідамі зачаравальнай, элегічнай прыгажосці. І сядзіба Залессе – лепшае таму пацверджанне. Менавіта тут правёў 20 гадоў свайго бурнага жыцця Міхал Клеафас Агінскі – дзяржаўны і грамадскі дзеяч, дыпламат, кампазітар, мемуарыст, аўтар знакамітага паланэза "Развітанне з радзімай". 250-годдзе з дня яго нараджэння ўключана ў Каляндар ЮНЕСКА 2015 года. Рэстаўраваны палац Агінскага, у асяроддзі маляўнічага пейзажнага парка, стане сваеасаблiвай тэатральнай сцэнай для анімацыйнага прадстаўлення пра Залессе - "сядзібе муз", як яе называлі ў свой час захопленыя сучаснікі. Каля сядзібы размяшчаецца горад Смаргонь, які вядомы як сваім унікальным кальвінісцкім "зборам" XVII стагоддзя – цяпер касцёлам Св. Міхала, так і тым, што падчас Першай сусветнай вайны гэты горад, знаходзячыся 810 дзён на лініі фронту, прымаў на сябе жорсткія ўдары вайсковага ліхагоддзя, пра што і сёння кажуць шматлікія доты ў яго наваколлі і адзіны ў Беларусі мемарыял, прысвечаны падзеям гэтай усееўрапейскай гісторыі. Абед у рэстаране.
Далей адкрываецца чарада выразных помнікаў культавага дойлідства XVII-XX стагоддзяў. Скульптурны, выкананы ў стылі постмадэрну касцёл у Солах пабудаваны напачатку XX ст., захаваў у інтэр'еры непаўторныя насценныя роспісы на новазапаветныя тэмы. Падарожжа працягнецца ўспамінамі пра знакамітага "белавалосага консула" ў Японіі – выхадца Беларусі Іосіфа Гашкевіча, якi быў пахаваны у Астраўцы каля сцен аднаго з тутэйшых касцёлаў ХVIII-XIX стст. з унікальным зборам абразоў усходняга і заходняга пісьма. У вядомых яшчэ з XIII ст. Гервятах паражае сваім велізарным і непаўторна грацыёзным сілуэтам касцёл Святой Сёмухі - "каменны харал Сярэднявечча", адзін з самых манументальных храмаў Беларусі, у сценах якога загучаць арганныя мелодыі, што арганічна дапаўняюць пластыку інтэр'ера. Гэты храм – адзін з самых цудоўных храмаў Беларусі. Агляд вытанчанай ландшафтнай кампазіцыі вакол храма дадасць нямала жывых фарбаў у гэту ўражальную маштабам убачанага "мазаіку".
Дадатковая інфармацыя
Аўтобус пазначаны жоўтай таблічкай на лабавым шкле з назвай экскурсіі. Просім Вас быць за 15 хвілін да часу адпраўлення, адзначыцца ў экскурсавода ў спісе і заняць месцы ў аўтобусе.
Карта
Водгукi
Падобныя прапановы

- Мінск - Нясвіж - Мір - Мінск (з уваходнымі квіткамі ў Мір і Нясвіж)
Час пачатку: 9:00
Дата тура: 26.05.2022, 28.05.2022, 02.06.2022, 04.06.2022
Абед
Колькасць гадзін: 11

- Мінск - к.п. Нарочь - возера Нарач - нацыянальны парк Нарачанскі - экскурсійна-турыстычны комплекс Аптэкарскі сад - Мінск
Час пачатку: 9:00
Дата тура: 22.05.2022, 29.05.2022, 05.06.2022, 12.06.2022
Без харчавання
Колькасць гадзін: 9

- Менск- Жодзіна- Менск
Дата тура: 21.05.2022, 28.05.2022, 04.06.2022, 11.06.2022
Без харчавання
Колькасць гадзін: 4

- г.Мінск - музейны комплекс Дудуткі (д.Дудзічы) - г.Мінск
Дата тура: 21.05.2022, 22.05.2022, 28.05.2022, 29.05.2022
Колькасць гадзін: 4.3