Экскурсія «Беларуская мазаіка»
Ідзе пошук прапаноў. Калі ласка, пачакайце ...
У кошт тура ўваходзіць
- Экскурсія на аўтобусе туркласса
- Анімацыя "Залеская сядзіба муз"
- Наведванне храмаў у Смаргоні, Солах, Астраўцы
- Абед у рэстаране
- Фірмовы сувенір
Праграма
Старавіленскі шлях, абыходзячы старажытныя гарады Заслаўе і Маладзечна, вядзе нас у паўночна-заходнюю частку Беларусі, надзеленую прыродай краявідамі зачаравальнай, элегічнай прыгажосці. І сядзіба Залессе – лепшае таму пацверджанне. Менавіта тут правёў 20 гадоў свайго бурнага жыцця Міхал Клеафас Агінскі – дзяржаўны і грамадскі дзеяч, дыпламат, кампазітар, мемуарыст, аўтар знакамітага паланэза "Развітанне з радзімай". 250-годдзе з дня яго нараджэння ўключана ў Каляндар ЮНЕСКА 2015 года. Рэстаўраваны палац Агінскага, у асяроддзі маляўнічага пейзажнага парка, стане сваеасаблiвай тэатральнай сцэнай для анімацыйнага прадстаўлення пра Залессе - "сядзібе муз", як яе называлі ў свой час захопленыя сучаснікі. Каля сядзібы размяшчаецца горад Смаргонь, які вядомы як сваім унікальным кальвінісцкім "зборам" XVII стагоддзя – цяпер касцёлам Св. Міхала, так і тым, што падчас Першай сусветнай вайны гэты горад, знаходзячыся 810 дзён на лініі фронту, прымаў на сябе жорсткія ўдары вайсковага ліхагоддзя, пра што і сёння кажуць шматлікія доты ў яго наваколлі і адзіны ў Беларусі мемарыял, прысвечаны падзеям гэтай усееўрапейскай гісторыі. Абед у рэстаране.
Далей адкрываецца чарада выразных помнікаў культавага дойлідства XVII-XX стагоддзяў. Скульптурны, выкананы ў стылі постмадэрну касцёл у Солах пабудаваны напачатку XX ст., захаваў у інтэр'еры непаўторныя насценныя роспісы на новазапаветныя тэмы. Падарожжа працягнецца ўспамінамі пра знакамітага "белавалосага консула" ў Японіі – выхадца Беларусі Іосіфа Гашкевіча, якi быў пахаваны у Астраўцы каля сцен аднаго з тутэйшых касцёлаў ХVIII-XIX стст. з унікальным зборам абразоў усходняга і заходняга пісьма. У вядомых яшчэ з XIII ст. Гервятах паражае сваім велізарным і непаўторна грацыёзным сілуэтам касцёл Святой Сёмухі - "каменны харал Сярэднявечча", адзін з самых манументальных храмаў Беларусі, у сценах якога загучаць арганныя мелодыі, што арганічна дапаўняюць пластыку інтэр'ера. Гэты храм – адзін з самых цудоўных храмаў Беларусі. Агляд вытанчанай ландшафтнай кампазіцыі вакол храма дадасць нямала жывых фарбаў у гэту ўражальную маштабам убачанага "мазаіку".
Мова правядзення
Руская мова
Рэйтынг
5 Усяго водгукаў: 743% Рэкамендуюць