Тур «ALBARUTHENIA: Брэст - Пушча, 2 дні»
Ідзе пошук прапаноў. Калі ласка, пачакайце ...
У кошт тура ўваходзіць
Нумары: 1-2-мясцовыя з усімі выгодамі, тэлевізарам
Харчаванне: сняданак шведскі стол + 2 абеда
Транспарт: аўтобус туркласа
Экскурсіі з уваходнымі квіткамі ў музеі:
- Аглядная экскурсія па Брэсце
- Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць, наведванне музея
- Экскурсія ў Белавежскую пушчу
- Агляд вежы-данжон ХІІІ стагоддзя ў Камянцы
- Наведванне музея прыроды, вальераў
- Наведванне Маёнтка Дзеда Мароза
Праграма
8.00 Выезд з Мінска ў Брэст-Белавежскую пушчу. Маляўнічыя краявіды і гісторыя шматлікіх населеных пунктаў, размешчаных паблізу дарогі ў Брэст, пакінуць у вандроўніка яркія ўспаміны.
Пераезд у Брэст. Абед.
Наведванне Брэсцкай крэпасці (пабудаванай у 1842 г.), якая двойчы ўвайшла ў гісторыю: тут у Белым палацы ў 1918 г. быў складзены мір паміж Савецкай Расіяй і Германіяй; і тут трымаў гераічную абарону яе гарнізон у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Агляд велічнага мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой», які ўключае форты, бастыёны, жаўнерні, скульптурныя кампазіцыі. Наведванне Музея абароны Брэсцкай крэпасці, размешчанага ў старадаўняй жаўнерні на цэнтральнай выспе крэпасці – Цытадэлі.
Рассяленне ў гасцініцы. Вольны час, шпацыры па горадзе, наведванне кафэ і крам. А на заходзе на галоўнай пешаходнай вуліцы Вы можаце палюбавацца штодзённай цырымоніяй запальвання рэтра-ліхтароў ліхтаршчыкам у форме пятроўскіх часоў. Сфатаграфавацца з ім – на шчасце!
Начлег у Брэсце.
Сняданак шведскі стол, высяленне з гасцініцы.
Аглядная экскурсія па Брэсце. Брэст – старадаўні горад на мяжы Беларусі і Польшчы (першае згадванне ў 1019 годзе!). Горад мае старажытную і насычаную гісторыю: першым з беларускіх гарадоў ён атрымаў Магдэбургскае права; тут у 1596 годзе была складзена Брэсцкая царкоўная ўнія, што з'яднала ўсходнюю і заходнюю галіны хрысціянства; тут жылі многія выбітныя людзі. У 1921 годзе Брэст увайшоў у склад Польшчы, а ў верасні 1939 гады – у СССР. Вы ўбачыце культурную спадчыну гэтага горада, яго старажытныя і сучасныя помнікі: Свята-Сімяонаўскі сабор, Мікалаеўскую братэрскую царкву, асабнякі XIX – пачатку XX стагоддзя. Вы прагуляецеся па маляўнічай галоўнай вуліцы горада.
Экскурсія ў Белавежскую пушчу, занесеную ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА. Цяпер гэта – Нацыянальны парк, у якім спалучаюцца багаты раслінны свет і дзівосныя ландшафты. Тут расце самая высокая елка Еўропы, тут жывуць магутныя зубры, тут дзіўная разнастайнасць свету жывёл. Мноства вялікіх імёнаў злучана з гэтымі краямі – ад братоў Тышкевічаў і Тызенгаўзаў да Напалеона і Мікалая II. У Пушчы вы наведаеце Музей прыроды, багатая калекцыя экспанатаў якога ўяўляе поўную палітру флоры і фаўны Беларусі. Наведванне Маёнтка Дзеда Мароза – казачнай сядзібы са шматлікімі пабудовамі і сюрпрызамі. Маёнтак размешчаны ў глыбіні Белавежскай пушчы, дзе ўладкаваны кармушкі для зуброў. Тут пабудаваны хаткі Дзеда Мароза і Снягуркі, сховішча падарункаў Дзеда Мароза «Скарбніца», млын. Наведванне вальераў з жывёламі. Вольны час для фатаграфавання і куплі сувеніраў з дрэва, гліны, саломкі.
Пераезд у Брэст з песняй «Белавежская пушча». Па дарозе, у мястэчку Камянец, знаходзіцца велічная вежа-данжон вышынёй 30 метраў, пабудаваная ў канцы ХІІІ стагоддзя. Абед.
Вольны час, шпацыры, купля сувеніраў. Выезд у Мінск пасля 16.00
Прыбыццё ў Мінск каля 22.00.
Мова правядзення
Руская мова
Рэйтынг
5 Усяго водгукаў: 250% Рэкамендуюць
Усе водгукі (2)


- Отличный гид, Водитель , хорошая организация
- Не было
Добрый день!
Хочу выразить благодарность Вашей фирме и лично гиду Дмитрию, Водитель автобуса Сергею (просто ас вождения , он спас меня от опоздания на поезд !!!).
Все было на хорошем уровне, достойно и без задержек!
Буду рекомендовать вашу компанию всем знакомым , коллегам, друзьям !
СПАСИБО!
Cлавутасці

На тэрыторыі былога Савецкага саюза захавалася нямала архітэктурных і гістарычных помнікаў, якія ўвасабляюць у сабе рэха Вялікай Айчыннай вайны і ...

Як вядома, Беларусь славіцца па ўсім свеце прыгажосцю сваіх лясоў, рэк, азёр. Штогод нашу краіну наведвае вялікая колькасць турыстаў, многія з які...

У горадзе над Бугам ёсць пешаходная вуліца Савецкая, якая вядомая кожнаму турысту. На ёй засяроджана мноства цікавых скульптур, бурліць жыццё ў ка...

Упрыгожванне і гонар Брэста У цэнтры Брэста, на вуліцы Савецкай, знаходзіцца Свята-Мікалаеўская братэрская царква. У канцы XIX стагоддзя наз...

Дзе ж жыць добрай казцы, калі не ў цёмным лесе, пад шатамі старых дрэваў, у атмасферы першароднай прыроды? У нас ёсць такая казка! Агульнавядомая ...