Выстава-фэст UniCon&Game Expo

Выстава-фэст UniCon&Game Expo

Мінск

Фэсты

UniCon Game Expo
UniCon Game Expo фестиваль в Минске
UniCon Game Expo Минск
UniCon Game Expo
UniCon Game Expo фестиваль в Минске
UniCon Game Expo Минск

Што такое UniCon&Game Expo? UniCon — адзін з самых маштабных фэстаў у Беларусі. Сёмы па ліку канвент фантастыкі, фэнтэзі і коміксаў будзе праходзіць адначасова з трэцяй выставай-інтэрактывам гульнявой індустрыі Game Expo. Убачыць і наведаць два файных мерапрыемствы — выдатны шанс на некалькі дзён акунуцца ў атмасферу любімых фільмаў, серыялаў, кніг і гульняў!

У межах фэсту вас чакаюць:

  • Адмыслова абсталяваная кансольная зона, дзе пазмагацца ў любімую гульню зможа кожны ахвотнік.
  • Сустрэчы з пісьменнікамі-фантастамі, мастакамі, якія малююць коміксы, і знаёмства з арт-групамі, прадстаўленымі на Алеі Аўтараў.
  • Выступы аматараў касплея на сцэне. Дэталёвыя гарнітуры, увасобленыя да дробязяў, яркія постаці, фантастычная гульня касплеераў — сфатаграфуйцеся з любімым героем ці зрабіце сэлфі са злыднем.
  • Разнастайныя конкурсы і квэсты, за ўдзел у якіх самыя ўдачлівыя атрымаюць прызамі і сувеніры ад Партнёраў і ўдзельнікаў фэсту.
  • 30 намінацый, па якіх будуць падведзены вынікі прама ў вас на вачах. Даведайцеся, хто лепш за ўсё зладзіўся з увасабленнем арта, каму атрымаўся крафт, а хто паказаў сябе сапраўдным прафесіяналам у стварэнні фантастычных апавяданняў, коміксаў, фанфільмаў ці фотакасплея.
  • Фудкорт са смачнасцямі і камфортная лаундж-зона.
Наведвайце лакацыі фэсту абсалютна бясплатна! Вам сапраўды спадабаецца файная атмасфера, якая пануе тут, а фанаты настольных гульняў станоўча ацэняць магчымасць уладкаваць бітву з аднадумцамі. Магчыма, вы жадалі прайсці майстар-клас па крафту? І гэта чакае вас на UniCon&Game Expo! Паразмаўляйце з распрацоўнікамі, тэстуйце навінкі і выказвайце ваша меркаванне — яно абавязкова будзе пачута і ўлічана. І сардэчна запрашаем у нязведанае ў Індзі-зоне.

Увага! Квіткі на UniCon&Game Expo ужо паступілі ў продаж!

Час працы выставы:

  • Пятніца (6 верасня): з 12.00 да 19.00
  • Субота-нядзеля 7-8 верасня: з 11.00 да 19.00
Сёлета падзея разгорнецца ў ГЛЦ «Глобус Парк», размешчаным на 3-цім км ад МКАД па трасе Мінск-Брэст. Для вашай выгоды будзе арганізаваны бясплатны трансфер ад станцыі метро Малінаўка. Усяго 5 хвілін дарогі — і вы на месцы!

«Глобус Парк» — гэта цэнтр, дзе прадугледжана ўсё для камфортнага знаходжання:
  • Паркоўка, разлічаная на 1500 месцаў.
  • Прадуктовыя крамы, аптэка, кафэ ўнутры.

Будзем чакаць сустрэчы з вамі!

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу

Вам будзе цікава

Памятник Симону Будному и Василию Тяпинскому в Минске (у БГУ)
Мінск

Сквер каля галоўнай ВНУ краіны – БДУ – з'яўляецца своеасаблівым музеем скульптур. Акрамя статуй Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага, тут можна суст...


Падрабязна
Музей пожарного и аварийно-спасательного дела в Минске
Мінск

Сярод усіх беларускіх гарадоў менавіта Мінск славіцца незвычайнымі музеямі. Адным з такіх з’яўляецца музей пажарнай і аварыйна-выратавальнай справ...


Падрабязна
Музей истории города Минска
Мінск

Музей гісторыі горада Мінска – унікальны комплекс, заснаваны ў 2010 годзе. Музей знаходзіцца ў Верхнім горадзе, у старадаўнім будынку XIX стагоддз...


Падрабязна