Witamy, panowie. У Брэсце знялі мультфільм для бязвізавых турыстаў

24.07.2018 Брэст

У Брэсце знялі мультфільм для бязвізавых турыстаў.

У роліку даўжынёй трохі больш за хвіліну тлумачыцца, што трэба зрабіць, каб прыехаць у турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст". Стваральнікі мультфільма прапануюць з'ездзіць у Белавежскую Пушчу, наведаць Брэсцкую Крэпасць і зрабіць сэлфі з Дыега Марадона.

Каб прыехаць на тэрыторыю бязвізу, трэба зрабіць некалькі простых крокаў:
  1. зайсці на сайт bezvizbrest.by;
  2. знайсці сертыфікаванага аператара і звярнуцца да яго;
  3. адправіць свае пашпартныя дадзеныя і вызначыцца з праграмай;
  4. атрымаць турыстычнае запрашэнне і набыць страхоўку. 
Пасля гэтага перасякаць мяжу Беларусі можна бесперашкодна.
Ролік перакладзены на польскую, англійскую і рускую мовы. Сайт bezvizbrest.by будзе працаваць на васьмі мовах.

Відэа

Зварот да спісу