Вызначана культурная сталіца Беларусі 2020

Вызначана культурная сталіца Беларусі 2020

26.02.2020

У гэтым годзе горад Ліда стаў 11-м горадам, які атрымаў прэстыжны статус - культурная сталіца Беларусі. 21 лютага на сцэне Палаца культуры ў Лідзе прайшоў Урачысты канцэрт, які даў старт рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца Беларусі - 2020". Падчас канцэрту былі прадстаўлены розныя эпізоды гісторыі горада. Урачыстую праграму папярэднічала выстаўка культурных асаблівасцяў і дасягненняў Ліды. Яна аб'яднала мінулае і сучаснасць горада, прапанаваўшы гасцям інтэрактыўнае вандраванне па адной з яго найстарэйшых вуліц.


Вярнуцца да спісу