VETLIVA - турыстычная пляцоўка II Еўрапейскіх гульняў

29.06.2018

Афіцыйным турыстычным аператарам II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску у 2019 годзе, стане Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "ЦЭНТРКУРОРТ". 

Кампанія будзе аказваць паслугі як асобным турыстам, так і групам заўзятараў. Сэрвіс анлайн-браніравання VETLIVA - праект кампаніі "ЦЭНТРКУРОРТ" - стане афіцыйнай турыстычнай анлайн-пляцоўкай, дзякуючы якой госці краіны змогуць хутка знайсці нумар у гасцініцы ці гатэлі і пазнаёміцца ​​з гісторыяй і культурай краіны, замовіўшы экскурсію ці тур па Беларусі.  

Сэрвіс VETLIVA даступны для кліентаў з любой кропкі свету, інтэграваны з многімі папулярнымі аплатнымі сістэмамі, працуе цалкам у аўтаматычным рэжыме на 3 мовах: рускай, беларускай і англійскай.


Зварот да спісу