Ёсць пытанне? +375 (29) 115-49-49, + 7 (499) 350-84-49

Веламаршрут GREEN VELO у Беларусі!

11.10.2017

Ужо зусім хутка на Аўгустоўскім канале пачне свой працяг міжнародны веламаршрут GREEN VELO. Стварэнне новага маршрута па Гродзенскай вобласці пачнецца ў 2018 годзе , і называцца ён будзе «Аўгуст Вяло».

Агульная працягласць веламаршрутаў GREEN VELO складае больш за 2 тысяч кіламетраў.

Новы веласіпедны маршрут «Аўгуст Вяло» пройдзе ад Мікашуўкі да Рудаўкі з польскага боку (каля 10 кіламетраў) і з беларускай ад пункту пропуску «Лясная» да «Дамброўкі» – таксама каля 10 кіламетраў. 

Будзе распрацавана інфраструктура маршруту міжнароднага ўзроўню:

  • Станцыі па рамонце ровараў,
  • Сэрвісныя цэнтры,
  • Паркінгі і месца для адпачынку з магчымасцю зарадзіць тэлефоны,
  • Адзіная інфармацыйная база па маршруце «Аўгуст Вяло»:аграсядзібы, аб'екты харчавання і іншыя месцы, якія размешчаны ўздоўж маршрута
Плануецца, што ў напрамку Гродна і ў бок літоўскай мяжы пракладуць дадатковыя маршруты ад «Аўгуст Вяло». Яны злучаць Гродзеншчыну з разгалінаванай сеткай веласіпедных дарожак Літвы.

Зварот да спісу