У Віцебску ўсталявалі помнік велікану

27.06.2018

Віцебск папоўніўся цікавымі славутасцямі: 20 чэрвеня там ўсталявалі помнік мясцовай легендзе - велікану Фёдару Махнову.

Фёдар Махноў нарадзіўся ў 1878 годзе ў вёсцы пад Віцебскам. Па некаторых дадзеных, яго рост складаў 285 сантыметраў. Фёдар выступаў у цырку і быў вядомы як "віцебскі Гулівер", самы высокі чалавек у Еўропе.

Помнік велікану - праца скульптара Івана Казака. Для маштабу аўтар інсталяцыі размясціў побач з "Гуліверам" венецыянскае крэсла, якое волату толькі па калена.  

Незвычайны помнік Фёдару Махнову - яшчэ адна нагода для таго, каб наведаць выдатны Віцебск у рамках двухдзённага тура "Белая Русь: Віцебск" ці  аднадзённай экскурсіі па творчых мясцінах "Тут стваралі Шагал і Рэпін ..."


Зварот да спісу