У Нясвіжскі замак - бясплатна!

16.05.2018

18 мая (пятніца) пастаянныя экспазіцыі Нясвіжскага замка можна будзе наведаць цалкам бясплатна! Такая акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня музеяў, які пройдзе на гэтых выходных.

Таксама для наведвальнікаў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" з 1 чэрвеня ў трэці панядзелак кожнага месяца будуць прадастаўлены льготы для наведвання асноўнай экспазіцыі сектара па навукова-экскурсійнай рабоце "Палацавы ансамбль" і бясплатны ўваход на асноўную экспазіцыю Ратушы.


Зварот да спісу