У Мінску адкрылі стадыён "Дынама"

22.06.2018

21 чэрвеня 2018 г. у Мінску адкрылі абноўлены стадыён "Дынама". Цырымонія адкрыцця праходзіла з удзелам зорак беларускай эстрады, Узорна-паказальнага аркестра Міністэрства абароны Беларусі, а таксама прадстаўнікоў відаў спорту, прадстаўленых у праграме II Еўрапейскі гульняў, якія пройдуць у Мінску ўжо ў наступным годзе.

Цырымонію адкрыцця стадыёна наведаў і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця на стадыёне адбыўся футбольны матч паміж зборнымі камандамі "Дынама" (Мінск і Брэст) і зборнай клубаў чэмпіянату Беларусі па футболе.

Стадыён "Дынама" пасля завяршэння рэканструкцыі месціць 22 тысячы гледачоў. Ён стане адной з галоўных пляцовак правядзення спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў 2019 годзе.


Відэа

Зварот да спісу