У Брэсце зараз можна памірыцца з дапамогай… лавак

09.08.2019

Не так даўно Гарадскі сад Брэста ўпрыгожылі так званыя «прымірэнчыя» лаўкі. Незвычайныя арт-аб'екты названы так не толькі дзякуючы надпісам «Давай памірымся». Іх сядушка выгнута так, што ўседзець на іх далёка адзін ад аднаго проста немагчыма — вас непазбежна прыцягне адзін да аднаго. Так што, калі вы пасварыліся са сваёй другой палоўкай ці сябрам, адпраўляйцеся прагуляцца па Гарадскім садзе і прысядзьце на хвілінку на адну з лавак. Мы ўпэўнены: усе крыўды застануцца ў мінулым!

Брэст — горад, дзе немагчыма доўга быць у сварцы. VETLIVA рэкамендуе: калі ваша другая палоўка на вас пакрыўджана і лаўкі пагаднення не дапамаглі, адпраўцеся з ёй увечары на Брэсцкі Арбат (так паэтычна ахрысцілі пешаходную вуліцу Савецкую). Тут ліхтаршчык у форме пятроўскіх часоў уручную запальвае старадаўнія ліхтары. Гэта рамантычнае відовішча растопіць сэрца любога!

Вярнуцца да спісу

Рэкамендуем аздараўленне

вул. Азёрная, д.2, 225358, Баранавіцкі раён, в. Паўлінава , Беларусь
  • Адлегласць да Мінска: 167 km
  • Унікальны ў Беларусі водных працэдур і велізарная вадалечэбная база
Пражыванне

Прапануем

, Брэст , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 382 km
Ад 90.00 BYN / ноч