У Беларусі выдалі калекцыю паштовак для замежных турыстаў Welcome to Belarus

У Беларусі выдалі калекцыю паштовак для замежных турыстаў Welcome to Belarus

23.02.2017 Мінск

Фатографы беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY сумесна з англамоўным рэсурсам BelarusFeed выдалі калекцыю паштовак Welcome to Belarus. Гэта 16 лепшых фатаграфій Беларусі ад TUT.BY.

— У калекцыю ўвайшлі фатаграфіі прыроды, цікавых падзей і беларускіх абрадаў. Не многія могуць убачыць Беларусь з вышыні, не ўсе трапяць на фэст сярэднявечнай культуры ці на Мінскі паўмарафон. Але калі я люблю бегаць і ўбачу паштоўку з людзьмі, якія бягуць, то абавязкова адпраўлю яе сяброўцы-іншаземцы, якая падзяляе мае зацікаўленасці, — расказала Вольга Шукайла, фотарэдактар партала TUT.BY.

З 17 лютага паштоўкі распаўсюджваюцца на авіярэйсах кампаніі «Белавія». Іх падораць гасцям у гатэлях DoubleTree by Hilton Minsk, Minsk Marriott Hotel, Renaissance Minsk і спартова-забаўляльным комплексе Falcon Club. Таксама калекцыя паштовак будзе прадстаўлена Нацыянальным агенцтвам па турызме на міжнародных выставах у Германіі, Кітаі, Японіі і Вялікабрытаніі.

У стварэнні калекцыі паштовак таксама браў удзел англамоўны праект партала TUT.BY — BelarusFeed. Гэта рэсурс для замежнікаў, якія імкнуцца больш пазнаць пра Беларусь і якія хочуць сюды прыехаць.

Аўтары фатаграфій: Вадзім Заміроўскі, Зміцер Брушко.

Па матэрыялах интэрнэт-партала TUT.BY


Вярнуцца да спісу