У Беларусі плануюць распрацоўваць маршруты для турыстаў з Аўстрыі

18.09.2019 Мінск

Бязвізавы рэжым дазваляе замежнікам бесперашкодна трапляць у Беларусь. Гэта зрабіла нашу краіну прыцягальнай для турыстаў. Не так даўно адбылася сустрэча з паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізіяй Вергетэр, якая адзначыла, што з задавальненнем адкрывае для сябе Беларусь. Яна пералічыла некалькі месцаў, якія, паводле яе меркавання, прыцягнуць увагу яе суайчыннікаў:

  • замкі ў Міры і Нясвіжы,

  • мемарыяльны комплекс Хатынь,

  • месца, дзе Напалеон са сваім войскам пераправіўся праз Бярэзіну,


Дэпартамент па турызме Мінспорта і Нацыянальнае агенцтва па турызме неўзабаве ўшчыльную зоймуцца распрацоўкай тураў для жыхароў Аўстрыі. У студзені-лютым 2020 года плануецца правесці ў гарналыжным курорце «Сілічы» фэст, прысвечаны зімовым відам спорту. На яго будуць запрошаны вядомыя аўстрыйскія спартсмены. Гэта падагрэе цікавасць жыхароў Аўстрыі да нашай краіны, а распрацаваныя спецыяльна для турыстаў з гэтай краіны маршруты дапамогуць ім пазнаёміцца з «сінявокай».

Вярнуцца да спісу

Экскурсіі

  • Пр. Незалежнасці - Верхні горад - пр. Пераможцаў - Траецкае прадмесце
  • Колькасць гадзін 3,5

Больш падрабязна

Рэкамендуем аздараўленне

вул. Пяшчаная, 21, 222395, Мядзельскі р-н , Нарач , Беларусь
  • Адлегласць да Мінска: 154 km
  • Актыўны адпачынак, развітая інфраструктура, унікальны аб'ект - Дарожка Кнейпа.
Ад 140.00 BYN / ноч

Прапануем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 36 km
Ад 118.90 BYN / ноч