У Беларусі адмяняюцца масавыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам

У Беларусі адмяняюцца масавыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам

12.03.2020 Мінск

Міністэрства аховы здароўя 12 сакавіка паведаміла, што ў Беларусі з 13 сакавіка па 6 красавіка ў сувязі з сусветнай пандэміяй каранавіруса адменяць усе масавыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам. 

Так, стала вядома, што адмяніўся аўтарскі вечар расійскага сатырыка Міхаіла Жванецкага, сустрэчу з прыхільнікамі вырашыла не праводзіць амерыканскі рок-гурт X Ambassadors, адменены выступ поп-дуэта Джаро & Ханза. З-за пагрозы каранавіруса мінскі фестываль крафтавага піва VII Minsk Craft Beer Fest перанеслі з красавіка на ліпень і быў адменены тэатральны форум "М@rt.кантакт" у Магілёве.


Вярнуцца да спісу