У 2019 годзе з'явіцца электронная рэгістрацыя для замежнікаў

20.08.2018 Мінск

У 2019 годзе плануецца ўвесці электронную рэгістрацыю замежнікаў у органах унутраных спраў, піша tio.by.

Зараз замежнікі  павінны зарэгістравацца ў міліцыі цягам пяці дзён за выключэннем святаў і выходных.

За турыстаў гэтую працэдуру могуць таксама правесці аграсядзібы, гатэлі ці іншыя ўпаўнаважаныя арганізацыі. З наступнага года абавязковую рэгістрацыю можна будзе ажыццявіць праз інтэрнэт.


Зварот да спісу